навіны

Выступ Ціханоўскай паказалі на сотнях экранаў у грамадскіх месцах у Беларусі

Бел-чырвона-белы сцяг з Пагоняю на экране ў менскім метро. 24 лютага 2024 года. (Фота: motolkohelp / Telegram)
Бел-чырвона-белы сцяг з Пагоняю на экране ў менскім метро. 24 лютага 2024 года. (Фота: motolkohelp / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Нагода – «бязвыбары» ў Беларусі і другая гадавіна вайны ва Украіне.

У Беларусі на вялікіх экранах на плошчах, у супермаркетах, гандлёвых і спартовых цэнтрах паказалі выступ Святланы Ціханоўскай з нагоды «бязвыбараў» і другой гадавіны вайны ва Украіне. Акцыю зладзіў «BELPOL», паведамляе Telegram-канал арганізацыі.


«Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з сотняў экранаў па ўсёй Беларусі», – сцвярджае «BELPOL».
Зварот прымеркаваны да «адзінага дня галасавання» і другой гадавіны вайны ва Украіне.
«Мы сказалі: «Не – дыктатуры», мы сказалі: «Не – вайне». Сёння мы кажам: «Не – фальшывым выбарам». Мы ўмеем змагацца. Мы ўмеем аб’ядноўвацца. Мы ўмеем перамагаць. Мы не спынімся, пакуль усе не будуць вольныя. Перамены ў Беларусі – задача кожнага з нас», – сказала Ціханоўская.
Бел-чырвона-белы сцяг з Пагоняю на экране ў менскім метро. 24 лютага 2024 года. (Фота: motolkohelp / Telegram)
Бел-чырвона-белы сцяг з Пагоняю на экране ў менскім метро. 24 лютага 2024 года. (Фота: motolkohelp / Telegram)
На роліку – кадры мітынгаў 2020 года і антываенных пратэстаў 2022 года, таксама паказаныя палітвязні: Марыя Калеснікава, Сяргей Ціханоўскі, Віктар Бабарыка, Алесь Бяляцкі.
Агулам відэа магло выйсці на больш чым 2000 экранаў у публічных месцах – на плошчах, у супермаркетах, гандлёвых і спартовых цэнтрах.
У арганізацыі «BELPOL», якая ўзяла адказнасць за ўзлом экранаў, адмовіліся раскрываць хоць якія-кольвек падрабязнасці гэтай акцыі. Адзінае, што сказаў «Белсату» прадстаўнік ініцыятывы Мацвей Купрэйчык, – галоўнае, што беларусы ўбачылі зварот Ціханоўскай:
«Самае галоўнае, што сёння, у дзень пачатку вайны Расеі супраць Украіны, беларусы ўбачылі нацыянальныя сімвалы сваёй краіны, а таксама змаглі пабачыць антываенны зварот прэзідэнта Святланы Георгіеўны Ціханоўскай. Змаганне не скончанае. Жыве Беларусь! Слава Украіне!»
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10