навіны

У Офісе Ціханоўскай адбылася вялікая сустрэча спецпасланнікаў аб Беларусі

Святлана Ціханоўская з дыпламатамі, якія працуюць на беларускім кірунку. (Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай)
Святлана Ціханоўская з дыпламатамі, якія працуюць на беларускім кірунку. (Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай)
podpis źródła zdjęcia

Былі прадстаўнікі з 16 краінаў.

Адмысловыя спавяшчальнікі і дыпламаты, якія працуюць у беларускіх пытаннях, сабраліся на вялікую сустрэчу ў Офісе Святланы Ціханоўскай 23 лютага. Былі прадстаўнікі з 16 краінаў. Сярод іх і амбасадар у асаблівых даручэннях Украіны Ігар Кізім. Пра гэта паведаміла прэс-служба Офісу.
Святлана Ціханоўская з дыпламатамі, якія працуюць на беларускім кірунку. (Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай)
Святлана Ціханоўская з дыпламатамі, якія працуюць на беларускім кірунку. (Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай)
Сярод пытанняў былі шляхі прыцягнення лукашэнкаўскага рэжыму да адказнасці, падтрыманне грамадзянскай супольнасці і медыяў.
Святлана Ціханоўская адзначыла, што дэмакратычныя сілы спрабуюць задавальняць практычныя патрэбы беларусаў у выгнанні:


,,

«Па-першае, мы выступаем за павелічэнне колькасці візаў. Па-другое, мы просім прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты, выдаваць пашпарты замежніка і спрасціць працэдуру атрымання відаў на жыхарства».


Не абышлося без абмеркавання рэпрэсіяў і палітычных вязняў у Беларусі.
«У Беларусі шмат праблемаў. Самая вялікая – людзі ў турмах паміраюць. І ў нас няма простага рэцэпту, як іх вызваліць. Узровень рэпрэсіяў настолькі высокі, што нашая прастора для дзеянняў у краіне вельмі абмежаваная, – адзначыла Ціханоўская. – Лукашэнкаўская прапаганда спрабуе пераканаць людзей у тым, што яны кінутыя, і ў Еўропе нас ніхто не чакае. Я спадзяюся, што ў сваёй камунікацыі вы будзеце падкрэсліваць: дэмакратычная Беларусь заслугоўвае таго, каб стацца часткай еўрапейскай сям’і».
Ігар Кізім падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай. (Фота: Светлана Тихановская / Telegram)
Святлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадарам Украіны па асаблівых даручэннях навіны
Удзел у сустрэчы бралі прадстаўнікі Канады, Чэхіі, Эстоніі, Францыі, Нямеччыны, Ірландыі, Ізраілю, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Іспаніі, Швецыі, Вялікай Брытаніі, ЗША, а таксама амбасадар у асаблівых даручэннях Украіны Ігар Кізім.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10