навіны

Расейцы ціснуць на Іванаўскае і Работына. Што вядома?

Здымак мае ілюстрацйны характар. Украінскія вайскоўцы. (Фота: Генеральний штаб ЗСУ / Facebook)
Здымак мае ілюстрацйны характар. Украінскія вайскоўцы. (Фота: Генеральний штаб ЗСУ / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 25 лютага.

«Белсат» падводзіць вынікі 732-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 25 лютага чытайце ў нашым аглядзе.
Здымак мае ілюстрацйны характар. Украінскія вайскоўцы. (Фота: Генеральний штаб ЗСУ / Facebook)
Здымак мае ілюстрацйны характар. Украінскія вайскоўцы. (Фота: Генеральний штаб ЗСУ / Facebook)
Купянскі і ліманскі кірункі (паўночна-ўсходняя частка Харкаўскай вобласці, захад Луганскай і поўнач Данецкай)
На купянскім кірунку, паводле Міністэрства абароны РФ, украінскія вайскоўцы чатыры разы контратакавалі каля сяла Сынькоўка, але поспеху не дасягнулі.
Пры гэтым самыя расейцы не праводзілі наступальных аперацыяў.
Праўкраінскі тэлеграм-канал «Офіцер» мяркуе, што зацішша звязанае з ратацыяй у шэрагах УС РФ – на пазіцыі заходзяць падраздзяленні «Шторм Z».
На ліманскім кірунку войскі РФ наступаюць на так званым торскім выступе на поўначы Данецкай вобласці.
Генштаб ЗСУ піша пра тры адбітыя атакі праціўніка каля сяла Церны.
Тэлеграм-канал «Говорять Снайпер» паведамляе, што таксама расейцы малымі групамі наступалі каля Ямпалаўкі, але прасунуцца не здолелі.
Бахмуцкі кірунак (лінія фронту ў ваколіцах аднайменнага гораду ў Данецкай вобласці)
На бахмуцкім кірунку ініцыятыва захоўваецца за Узброенымі сіламі РФ, якія намагаюцца прасунуцца на гораду Часаў Яр.
Украінскае камандаванне фіксуе 13 няўдалых атак праціўніка каля сёлаў Іванаўскае, Клішчыеўка і Андрэеўка.
Тэлеграм-канал «Бахмутський Демон» піша, што таксама расейцы ціснуць каля Багданаўкі.
Вайскоўцы ЗСУ, якія трымаюць абарону на кірунку, гавораць, што войскі РФ паступова прасоўваюцца ў Іванаўскім да цэнтру сяла. Адзначаецца, што пры гэтым шматпавярховыя дамы руйнуюцца ўдарамі расейскай авіяцыі.
«Бахмутський Балу» піша, што на бахмуцкім кірунку прасунуліся і ЗСУ, але дакладнае месца руху не ўдакладняецца.
Аўдзееўскі і мар’інскі кірункі (на поўначы і захадзе ад Данецку)
На аўдзееўскім кірунку расейскія вайскоўцы наступаюць на захадзе ад аднайменнага гораду: Генштаб ЗСУ паведамляе пра 14 няўдалых атак праціўніка каля населеных пунктаў Ластачкіна, Севернае, Первамайскае і Невельскае.
Прарасейскія крыніцы пішуць, што УС РФ, імаверна, занялі сяло Севернае і лесапасадкі з поўначы ад яго. Між тым Мінабароны РФ пакуль не пацвярджае гэтую інфармацыю.
Найбольшая інтэнсіўнасць наступальных дзеянняў расейскіх вайскоўцаў цягам апошніх содняў назіралася на суседнім мар’інскім кірунку, дзе сілы абароны Украіны адбілі не менш за 39 атак праціўніка.
Пры гэтым расейскі ваенны эксперт Барыс Рожын сцвярджае, што войскі РФ прасунуліся з поўдня ад Краснагораўкі, а таксама ў Новаміхайлаўцы.
Ваенкор Сямён Пегаў гаворыць, што адначасова з гэтым ЗСУ вярнулі частку раней страчаных пазіцыяў каля Салодкага. Гэты ўчастак фронту важны для ўкраінцаў у плане абароны Новаміхайлаўкі.
Бярдзянскі, мелітопальскі і херсонскі кірункі (лінія фронту на поўдні Данецкай вобласці, а таксама ў Запарожскай і Херсонскай вобласцях)
На паўднёвым захадзе Данецкай вобласці расейцы зноў атакавалі каля сяла Залатая Ніва, але ўкраінскія вайскоўцы ўтрымалі свае пазіцыі.
У Запарожскай вобласці войскі РФ наступаюць на выступе па фронце з поўдня ад гораду Арэхаў.
Позна ўвечары 24 лютага тэлеграм-канал «Рыбарь» заявіў, што УС РФ выбілі ўкраінцаў з цэнтральнай і ўсходняй частак сяла Работына, пасля чаго ЗСУ адышлі ў раён мясцовых могілак на поўначы населенага пункту. Пры гэтым адзначаецца, што спробы сілаў абароны вярнуць пазіцыі былі няўдалымі.
Ужо ўдзень 25 лютага іншая прарасейская крыніца – «Белорусский силовик» – паведаміла, што войскі РФ прасунуліся і каля могілак у Работыне.
Між тым аналітыкі праекту Deepstate гавораць, што расейцы не замацаваліся ў сяле: яны перыядычна заходзяць на цяжкай тэхніцы, але ў выніку знішчаюцца або трапляюць у палон.
Аналагічную інфармацыю падаюць і ўкраінскія вайскоўцы і Барыс Рожын.
Таксама на мелітопальскім кірунку фіксуюцца сустрэчныя баі ў ваколіцах Камянскага (на захадзе ад Арэхава побач з былым Кахоўскім вадасховішчам.
На іншых участках фронту адзначаюцца лакальныя пазіцыйныя баі, а таксама артылерыйскія абстрэлы ўздоўж лініі сутыкнення.
Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.
Наталля Кулыгіна belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10