навіны

Мастачку затрымалі пасля галасавання

Алена Карпенка. (Фота: скрыншот з відэа прапагандысцкага тэлеграм-канала «Острая терка»)
Алена Карпенка. (Фота: скрыншот з відэа прапагандысцкага тэлеграм-канала «Острая терка»)
podpis źródła zdjęcia

Ёй ставяць у віну адпраўку відэа з выбарчага ўчастку ў «экстрэмісцкія» каналы.

Пасля галасавання была затрыманая мастачка-керамістка Алена Карпенка. Допіс пра яе затрыманне заўважыла выданне «Наша Ніва»: дзяўчына нібыта адправіла відэа з участку на «экстрэмісцкія рэсурсы».
Алена Карпенка. (Фота: скрыншот з відэа прапагандысцкага тэлеграм-канала «Острая терка»)
Алена Карпенка. (Фота: скрыншот з відэа прапагандысцкага тэлеграм-канала «Острая терка»)
Відэа пра затрыманне з’явілася на малапапулярным праўладным тэлеграм-канале. У ім гаворка вядзецца пра тое, што Алена нібыта прыехала на ўчастак пасля яго закрыцця, «грукалася ў зачыненыя дзверы», здымала ўсё на відэа, пасля чаго пераслала здымкі ў «экстрэмісцкі рэсурс». Затрымалі Алену каля ўчастку.


,,

«Я зняла відэа і даслала сяброўцы, якая жыве за мяжой», – кажа ў відэа затрыманая дзяўчына.


За што канкрэтна затрымалі Алену Карпенку і ў чым яе абвінавачваюць, пакуль невядома.
Алена Карпенка – нарадзінка Магілёва, вучылася ў Менску на архітэктурным факультэце БНТУ. Працуе мастачкай і робіць аздобы і керамічны посуд, займаецца каліграфіяй і роспісам.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10