навіны

Дэпутаты Прыднястроўя звярнуліся да РФ з просьбай аб абароне ад ціску Малдовы

З’езд дэпутатаў Прыднястроўя. (Фота: скрыншот з відэа «Новости Приднестровья | ПМР» / Telegram)
З’езд дэпутатаў Прыднястроўя. (Фота: скрыншот з відэа «Новости Приднестровья | ПМР» / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Яны мяркуюць, што Малдова развязала супраць рэспублікі «эканамічную вайну».

28 лютага дэпутаты Прыднястроўя звярнуліся да Расейскай Федэрацыі з просьбай аб абароне «ва ўмовах узмацнення ціску Малдовы».
З’езд дэпутатаў Прыднястроўя. (Фота: скрыншот з відэа «Новости Приднестровья | ПМР» / Telegram)
З’езд дэпутатаў Прыднястроўя. (Фота: скрыншот з відэа «Новости Приднестровья | ПМР» / Telegram)
Заява была прынятая падчас з’езду, які адбыўся 28 лютага, і была абумоўленая эканамічнаю блакадаю з боку Малдовы. У заяве дэпутаты адзначылі, што Малдова развязала супраць рэспублікі «эканамічную вайну».
Зварот да Расейскай Федэрацыі зроблены з улікам факту пражывання на тэрыторыі рэспублікі «больш за 220 тысячаў грамадзянаў Расеі і ўнікальнага станоўчага вопыту расейскага міратворніцтва на Днястры, а таксама статусу гаранта і пасярэдніка ў перамоўным працэсе».
У ёй таксама прагучаў зварот да Арганізацыі ў пытаннях бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (АБСЕ), Садружнасці Незалежных Дзяржаваў (СНД), Еўрапарламенту, Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа і да генеральнага сакратара ААН з просьбай «улічыць неад’емныя правы прыднястроўскага народу, гарантаваныя міжнароднымі нормамі, спыніць парушэнне суседняй Малдовай правоў і свабодаў грамадзянаў Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі і не дапусціць правакацыяў, якія вядуць да эскалацыі напружанасці».
Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка абвясціла сваю «незалежнасць» у 1990 годзе, праўда, яе не прызнала ніводная дзяржава ў свеце. Тым не менш, Расея надае так званай рэспубліцы эканамічнае, палітычнае і вайсковае падтрыманне, а таксама ўтрымлівае свой вайсковы кантынгент на яе тэрыторыі.
Не так даўно ў СМІ з’яўлялася інфармацыя пра тое, што дэпутаты Прыднястроўя маюць намер звярнуцца да Расеі з просьбай аб далучэнні яе тэрыторыяў у склад РФ. Аднак гэтыя звесткі былі абвергнутыя: у прыватнасці, кіраўнік ГУР Украіны Кірыл Буданаў адзначыў, што такіх планаў у ПНР няма.
Раман Шавель belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10