На мэрыі польскага Элку 25 сакавіка вывесяць беларускі сцяг – на знак салідарнасці
28.02.2024, 17:38
Беларускі і польскія сцягі на ўрадзе ў горадзе Элк, Польшча. 24 сакавіка 2023 года. (Фота: ЛМ / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Бел-чырвона-белыя сцягі на знак салідарнасці з беларусамі ўжо вывешвалі ў Элку.
У Дзень Волі, 25 сакавіка, мэрыя польскага гораду Элку зноў вывесіць беларускі бел-чырвона-белы сцяг. Пра гэта ў каментары «Белсату» паведаміў прэзідэнт гораду Томаш Андрукевіч, адказваючы на пытанне пра адпаведны зварот прадстаўнікоў беларускай дыяспары.
Беларускі і польскія сцягі на ўрадзе ў горадзе Элк, Польшча. 24 сакавіка 2023 года. (Фота: ЛМ / Белсат)
«Гісторыя польскага змагання за дэмакратыю з аднаго боку поўная рашучасці і веры ў перамогу, а з другога – ахвяраў, у тым ліку і ўласным жыццём. Я ведаю, што беларуская апазіцыя таксама кожны дзень здае самы цяжкі іспыт – іспыт на патрыятызм і вернасць найсвяцейшым каштоўнасцям.
,,
Гісторыя паказвае, што перамагчы можна, нават калі змаганне вельмі цяжкае і шанцы на перамогу падаюцца нікчэмнымі.
Зычу ўсім беларусам, якія мараць жыць у вольнай, незалежнай краіне, каб гэтыя мары спраўдзіліся.
У знак маёй (нашай) салідарнасці з беларускай апазіцыяй у Дзень Волі 25 сакавіка на будынку ўраду гораду Элк будуць з гонарам лунаць побач два сцягі: бел-чырвона-белы і бела-чырвоны.
Няхай гэта будзе прадвеснікам вашай перамогі. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!» – гаворыцца ў адказе Томаша Андрукевіча.
Элк – гэта павятовы цэнтр на мяжы Вармінска-Мазурскага і Падляскага ваяводстваў Польшчы, сталіца рэгіёну Мазуры. Бел-чырвона-белыя сцягі на знак салідарнасці з беларусамі ўжо вывешвалі ў Элку ў верасні 2020 года і з нагоды Дня Волі ў 2023-м.