«Наша Ніва»: у Менску КДБ зладзіў аблаву на адвакатаў
29.02.2024, 21:30
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак КДБ у Менску. Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram
podpis źródła zdjęcia
Што стала прычынай, пакуль невядома.
У Менску адбылася аблава на адвакатаў. Прыходзілі прыблізна да дзесяці асобаў, паведамляе «Наша Ніва». Паводле звестак выдання, рэйд зладзіў КДБ.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак КДБ у Менску. Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram
Большасць адвакатаў пасля аблавы адпусцілі. Што стала прычынай, пакуль не вядома. Сярод версіяў – пераслед за данаты.
«By_Help» паведамляе, што тым, хто данаціў «ByPol» або рэгулярна і шмат іншым фондам дапамогі, «цяпер пагражае не выплата адкупных у старазовым памеры, а адразу справа аб здрадзе рэжыму – гэта да 15 гадоў турмы».