навіны

«Распрацаваныя планы негалоснага наведвання богаслужэнняў». Як у Беларусі сочаць за вернікамі

Рождественская служба в Архикафедральном костёле Пресвятой Девы Марии в Минске, Рождество, Рождественское богослужение, священник, молитва (Фота: Белсат)
Рождественская служба в Архикафедральном костёле Пресвятой Девы Марии в Минске, Рождество, Рождественское богослужение, священник, молитва (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Выканкамы збіраюць звесткі пра рэлігійныя супольнасці.

У Беларусі ўсталяваны татальны кантроль за дзейнасцю рэлігійных арганізацыяў, які ажыццяўляюць не толькі сілавікі, але і працаўнікі тэрытарыяльных органаў улады – выканаўчых камітэтаў, паведамляе BELPOL.
Рождественская служба в Архикафедральном костёле Пресвятой Девы Марии в Минске, Рождество, Рождественское богослужение, священник, молитва (Фота: Белсат)
Рождественская служба в Архикафедральном костёле Пресвятой Девы Марии в Минске, Рождество, Рождественское богослужение, священник, молитва (Фота: Белсат)
У кожным рэгіёне, паводле арганізацыі былых беларускіх сілавікоў, распрацаваныя планы дзеля негалоснага наведвання богаслужэнняў, рыхтуюцца аналітычныя даведкі аб дзейнасці рэлігійных суполак, складаюцца пайменныя спісы святароў і жыхароў манастыроў з іх пашпартнымі звесткамі і характарыстыкамі. У дачыненні гэтых асобаў праводзяцца правяранні на прадмет здзяйснення «правапарушэнняў».
Ксёндз Генрых Акалатовіч. (Фота: Віктар Ведзень / Catholic.by)
«Прашу запісаць у пратаколе: я – шпіён Божы». Як ксяндзоў вінавацяць у здрадзе дзяржаве навіны
Абагульненнем і афармленнем усёй гэтай інфармацыі займаюцца аддзелы ці ўпраўленні ідэалагічнай працы і ў справах моладзі раённых, гарадскіх і абласных выканкамаў, сцвярджае BELPOL. У аналітычных даведках абавязкова даюцца наступныя звесткі:
Дакументы, якія ёсць у распараджэнні BELPOL, сведчаць, што «апорай» у рэлігійным асяроддзі рэжым Лукашэнкі лічыць Беларускую праваслаўную царкву.
3 студзеня 2024 года Лукашэнка падпісаў закон, які карэктуе законы ў пытаннях дзейнасці рэлігійных арганізацыяў. Цяпер усе рэлігійныя супольнасці Беларусі павінны цягам года прайсці перарэгістрацыю. Акрамя таго, паводле новага закону, калі дзейнасць рэлігійнай установы не адпавядае асноўным кірункам унутранай ці замежнай палітыкі краіны або канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, – яе могуць зліквідаваць.
16 лістапада 2023 года ў Валожыне быў затрыманы пробашч рымска-каталіцкай парафіі Святога Юзафа ксёндз Генрых Акалатовіч, якога абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10