Памерла беларуска Лізавета, на якую напалі і згвалцілі ў Варшаве
01.03.2024, 17:07
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Аддзяленне неадкладнай дапамогі ў шпіталі Дзіцяці Ісуса Універсітэцкага клінічнага цэнтру Варшаўскага медычнага ўніверсітэту ў Варшаве, Польшча. (Фота: Justyna Rojek / East News)
podpis źródła zdjęcia
Лекары змагаліся за яе жыццё цягам 6 дзён.
25-гадовая беларуска Лізавета, якая стала ахвярай нападу і гвалту ў цэнтры Варшавы, памерла. Пра гэта «Белсату» распавяла прэс-сакратарка шпіталю, у якім была дзяўчына, Барбара Мяткоўска.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Аддзяленне неадкладнай дапамогі ў шпіталі Дзіцяці Ісуса Універсітэцкага клінічнага цэнтру Варшаўскага медычнага ўніверсітэту ў Варшаве, Польшча. (Фота: Justyna Rojek / East News)
Паводле прадстаўніцы шпіталю, дзяўчына памерла ад атрыманых траўмаў 1 сакавіка перад палуднем. Падрабязнасцяў ейнага стану спадарыня Мяткоўска не можа раскрыць – можа сказаць толькі, што ў дзяўчыны наступіла смерць мозгу, медыкі не былі ў стане ўратаваць жыццё.
Смерць беларускі пацвердзіў таксама ейны хлопец Даніла, распавяла кіраўніца праекту «Беларус беларусу» Валярына Кустава.
Напад на 25-гадовую Лізавету адбыўся ў цэнтры Варшавы 25 лютага, калі яна вярталася ўначы дадому пешшу. Злачынца кінуўся на яе з нажом, прыціснуў да брамы, душыў і згвалціў. Лізавета ў непрытомным стане доўгі час ляжала на сходах. Яе знайшоў ахоўнік, які прыйшоў на працу ў ранішнюю змену. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, спрабавалі яе рэанімаваць, потым даставілі ў клінічны шпіталь Дзіцяці Ісуса Універсітэцкага клінічнага цэнтру Варшаўскага медычнага ўніверсітэту на вуліцы Ліндлі ў Варшаве.
Дзяўчына ўвесь час заставалася пад апаратам штучнай вентыляцыі лёгкіх. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у выніку таго, што нападнік яе душыў, у дзяўчыны спынялася сэрца, у мозг пэўны час не паступаў кісларод, што выклікала незваротныя наступствы.
Як паведаміла «Белсату» Барбара Мяткоўска, пакуль цела застаецца ў шпіталі да рашэння пракурора. Яна адзначыла, што на цяперашні момант невядома, ці будзе праводзіцца ўскрыццё.
«[Мы] павінны пачакаць, што захоча рабіць пракурор, якое ён выдасць рашэнне і якія будуць далейшыя дзеянні. У гэты момант усё не ў нашай кампетэнцыі», – сказала Мяткоўская.
Паводле выдання Onet.pl, брат Лізаветы зараз вырашае пытанне аб тым, каб прыехаць у Польшчу і забраць цела дзяўчыны (верагодна, гаворка вядзецца пра няроднага брата Лізаветы). Аднак пакуль невядома, калі гэта атрымаецца. Зараз ён спрабуе атрымаць візу.
Нападнікам аказаўся жыхар Варшавы 23-гадовы Дарыян С. Паліцыя затрымала яго праз некалькі гадзінаў пасля ўчынення злачынства, калі ён выходзіў са здымнай кватэры, дзе жыў разам са сваёй дзяўчынай. Раней хлопца судзілі за захоўванне наркотыкаў і дробны крадзеж. Паводле Onet.pl, ён пройдзе праз псіхіятрычную экспертызу, якая мусіць вызначыць ягоную свядомасць у момант нападу.
Злачынцу выстаўленыя абвінавачанні ў сексуальным злачынстве, рабаванні і замаху на забойства з ужываннем небяспечнай зброі. У здымнай кватэры, дзе ён жыў, знайшлі балаклаву, нож, два мабільныя тэлефоны, а таксама плацежныя карты і гаманец пацярпелай, паведамляла варшаўская паліцыя.
Калі вынікі ўскрыцця цела пацвердзіцца, што смерць Лізаветы наступіла ў выніку дзеянняў нападніка, то гэта можа паўплываць на абвінавачанні, якія выстаўляюцца Дарыяну С., ён паўстане перад судом за яе забойства.
Нападніку пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі або пажыццёвае зняволенне.
Хлопец Лізаветы Даніла абвясціў збор на лячэнне і рэабілітацыю сяброўкі, бо яна не мае медычнай страхоўкі. Даніла шукаў дактароў, якія дапамаглі б растлумачыць, што адбываецца з Лізаветай, і юрыстаў, бо блізкіх у Лізаветы ў Польшчы няма, а без сваяцтва або шлюбу Даніла не можа весці справаў Лізаветы.
Таксама Даніла мае патрэбу ў псіхалагічнай дапамозе, расказала «Белсату» Валярына Кустава.
,,
«Калі ёсць ахвочыя крызісныя псіхатэрапеўты, якія маглі б падтрымаць Данілу, то на гэта ёсць запыт, – кажа Кустава. – Вельмі складана ён пераносіць гэтую бяду, ён ужо адчувае ўнутраную патрэбу ў гэтым. Калі нехта адгукнецца, магу перадаць кантакт».
Таксама Валярына падкрэсліла, што ўпэўненая, што грошы са збору не трапяць «не па адрасе»: хоць Даніла фармальна не сваяк Лізаветы і хоць неабходная сума невядомая, грошы перадаюць не наўпрост яму, а сайту збору сродкаў, а польская дзяржава гэты збор пільнуе, грошай не выдаткуюць без патрэбных дакументаў.
Пазней пра сабраныя грошы выказаўся і сам Даніла:
«Многія з вас цікавіліся, як размеркаваны сродкі, якія мы сабралі. На дадзены момант усе сродкі застаюцца на рахунку Pomagam.pl – мы не можам іх перавесці на свой рахунак. Частка грошай будзе выкарыстана на пакрыццё выдаткаў на лячэнне, як толькі мы (брат Лізы) атрымаем афіцыйны рахунак ад лякарні. Размеркаванне рэшты сродкаў мы будзем узгадняць з Pomagam.pl, і я падрабязна паінфармую вас аб гэтым у справаздачы праз некалькі дзён», – напісаў ён у сваім акаўнце ў «Instagram», падзякаваўшы кожнаму за «данаты, за кантакты, словы падтрымкі і малітвы».
Таксама ён выразіў падзяку дактарам, якія зрабілі ўсё магчымае, каб выратаваць жыццё Лізы. Паводле ягоных словаў, дактары паведамілі яму, што на апошняй тамаграфіі была канстатаваная смерць мозгу. «Далейшыя рашэнні аб адключэнні ад апаратаў і ўсех наступных кроках будуць прымацца пракуратурай», – адзначыў Даніла.
Тым часам выданню «Зеркало» ўдалося паразмаўляць з крыніцай, блізкай да сям’і загінулай беларускі. Яна паведаміла, што адзіны законны прадстаўнік Лізаветы – гэта ейны родны брат. «Але ў яго няма візы для таго, каб прыехаць у Польшчу. Мы зараз спрабуем разабрацца, што нам з гэтым рабіць, хто ўпаўнаважаны яе пахаваць».
Паводле словаў крыніцы, блізкія зараз чакаюць рахунак з лякарні, дзе знаходзілася Лізавета. Дакладнай сумы, неабходнай для аплаты, пакуль няма, бо медыкі кажуць, што паведамяць яе толькі законнаму прадстаўніку.
Тым часам на сайце Pomagam.pl сабраная сума амаль у 550 тысячаў злотых ад больш як 10,5 тысячаў чалавек. У сувязі з гэтым кантроль за расходаваннем грошай возьме на сябе польская дзяржава.
,,
«Палякі ўжо адназначна сказалі, што гэты фінансавы збор будзе кантраляваць дзяржава. Умоўна кажучы, калі нехта патраціць гэтыя грошы на іншыя мэты, то такі ўчынак будзе расцэнены як махлярства. Доступ да рахунку са сродкамі пакуль абмежаваны.
Усе выплаты будуць прыходзіць пасля адпаведнай верыфікацыі. Магчыма, некаторая сума будзе выдаткавана на адвакатаў, якія абараняюць інтарэсы Лізаветы ў крымінальным працэсе, а таксама на паслугі па легалізацыі неабходных дакументаў і звязаныя з пахаваннем», – сказаў суразмоўца выдання.
На самім сайце Pomagam.pl пад зборам з’явілася камунікацыя аб тым, што ягоная адміністрацыя ў сувязі з вялікай цікавасцю да збору паклапацілася аб тым, каб сабраныя сродкі былі патрачаныя на тое, што ўказана ў мэце збору.
«Падтрымліваючы гэты збор сродкаў, вы можаце быць упэўненымі, што сродкі пойдуць на лячэнне Лізаветы. У выпадку, калі якія-небудзь абставіны перашкодзяць гэтаму, усе ўнёскі будуць вернутыя ахвяравальнікам», – гаворыцца на сайце.
З нагоды смерці Лізаветы беларускі МЗС накіраваў запыт у Польшчу:
,,
«У беларускія замежныя ўстановы ніякіх зваротаў або афіцыйнай інфармацыі па дадзеным пытанні не паступала. Адпаведныя запыты накіраваныя ў праваахоўныя органы Польшчы», – адзначылі ў прэс-службе МЗС.
Нагадаем, што 25-гадовая Лізавета з’ехала з Беларусі пасля падзеяў 2020 года з-за рэпрэсіяў.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (955 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.