навіны

Памежны камітэт: на мяжы з Літвой растуць чэргі фураў

Рэпартаж з польска-беларускай мяжы, памежны кантроль, праверка, грузавік, памежны пункт Баброўнікі на мяжы з Польшчай, транспартны кантроль, дальнабойнікі, вялікагрузы (Фота: ЮШ / Белсат)
Рэпартаж з польска-беларускай мяжы, памежны кантроль, праверка, грузавік, памежны пункт Баброўнікі на мяжы з Польшчай, транспартны кантроль, дальнабойнікі, вялікагрузы (Фота: ЮШ / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Гэта наступства закрыцця Катлоўкі і Прывалкі.

Пасля таго, як Літва закрыла пункты пропуску «Лаворышкес – Катлоўка» і «Райгардас – Прывалка», на тых, што засталіся – у Каменным Логу і Беняконях значна вырасла колькасць фураў у чэргах, паведамляе Беларускі памежны камітэт.
Рэпартаж з польска-беларускай мяжы, памежны кантроль, праверка, грузавік, памежны пункт Баброўнікі на мяжы з Польшчай, транспартны кантроль, дальнабойнікі, вялікагрузы (Фота: ЮШ / Белсат)
Рэпартаж з польска-беларускай мяжы, памежны кантроль, праверка, грузавік, памежны пункт Баброўнікі на мяжы з Польшчай, транспартны кантроль, дальнабойнікі, вялікагрузы (Фота: ЮШ / Белсат)
Рост чэргаў грузавога транспарту на выезд з Беларусі ў Літву вырас на 57% у параўнанні з паказнікамі тыднёвай даўнасці. Таксама беларускія памежнікі сцвярджаюць, што рашэнне Літвы аб закрыцці чарговых двух памежных пераходаў стварыла перашкоды для саміх літоўцаў, якія хацелі скарыстацца беларускім бязвізам. Паводле Памежнага камітэту, ад пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму Беларусь наведалі каля 520 тысяч літоўцаў.
Мяжа Рэспублікі Беларусь. (Фота: gpk.gov.by)
У Беларусі хочуць працягнуць бязвіз для Літвы, Латвіі і Польшчы на 2024 год навіны
Па стане на вечар 2 сакавіка, паводле інфармацыі на сайце Памежнага камітэту, у Каменным логу ў чарзе стаяць 30 легкавых аўтамабіляў і 700 цяжкавікоў, у Беняконях – 670 цяжкавікоў, чаргі з легкавых няма.
Уначы 1 сакавіка Літва закрыла пункты пропуску на мяжы з Беларуссю: «Райгардас – Прывалка» і «Лаворышкес – Катлоўка». На думку міністаркі ўнутраных справаў Агне Білатайце, гэтае закрыццё своечасовае і неабходнае, бо суседнія дзяржавы маюць па адным КПП, у той час як Літва – ажно чатыры, што прывяло да павелічэння праз іх патоку тавараў, транспарту і людзей.
18 жніўня 2023 года Літва закрыла першыя два з шасці пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю – «Шумскас» («Лоша» з беларускага боку) і «Твярачус» («Відзы»). У выніку гэтага колькасць літоўцаў, якія ездзяць у Беларусь, скарацілася на 37 %, а вось паток беларусаў у Літву застаўся амаль на тым жа ўзроўні.
Беларуска-літоўская мяжа. (Фота: Delfi.lt)
Пасля закрыцця Літвой двух КПП скарацілася плынь літоўцаў у Беларусь. Беларусы менш ездзіць не сталі навіны
Засталіся два дзейныя пераходы – «Мядзінінкай – Каменны Лог» і «Шальчынінкай – Беняконі». Праз іх з 1 сакавіка мяжу нельга перайсці пешшу і на ровары.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10