З-пад завалаў разбуранага дронам дому ў Адэсе дасталі цела дзіцяці
02.03.2024, 15:13
Праца ратавальнікаў на месцы разбуранага дому ў Адэсе. (Фота: Ігор Клименко | МВС / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
3 сакавіка ў Адэсе будзе абвешчаная жалоба.
Колькасць ахвяраў расейскімі дронамі на ўкраінскую Адэсу, у выніку якой быў разбураны пад’езд шматпавярховага дому, узрасла да трох. Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале гарадскіх уладаў.
Праца ратавальнікаў на месцы разбуранага дому ў Адэсе. (Фота: Ігор Клименко | МВС / Telegram)
«На жаль, колькасць ахвяраў павялічылася да трох. З-пад завалаў дасталі цела дзіцяці», – гаворыцца ў паведамленні.
Раней адэскія медыі паведамлялі, што пад заваламі шукалі трохмесячнага Цімафея і ягоную маці. Бацька дзіцяці са старэйшай сястрой ацалелі.
У ноч на 2 сакавіка з прычыны атакі расейскіх беспілотнікаў ва ўкраінскай Адэсе абвалілася частка шматпавярховіка. Адзін пад’езд быў разбураны дашчэнту. З-пад завалаў выратавалі сярод іншага параненую цяжарную жанчыну і трохгадовае дзіця.