навіны

Людзі нясуць знічы і кветкі да месца нападу на беларуску Лізавету ў Варшаве

Стыхійны мемарыял на месцы нападу на беларуску Лізавету ў Варшаве. (Фота: Maks Parshuta / Instagram)
Стыхійны мемарыял на месцы нападу на беларуску Лізавету ў Варшаве. (Фота: Maks Parshuta / Instagram)
podpis źródła zdjęcia

Мемарыял утварыўся каля дому па адрасе ul. Żurawia 47.

Каля дому па адрасе ul. Żurawia 47 у Варшаве шмат кветак, знічоў і партрэт 25-гадовай Лізаветы – людзі стварылі тут мемарыял у памяць аб згвалтаванай і забітай беларусцы.
Стыхійны мемарыял на месцы нападу на беларуску Лізавету ў Варшаве. (Фота: Maks Parshuta / Instagram)
Стыхійны мемарыял на месцы нападу на беларуску Лізавету ў Варшаве. (Фота: Maks Parshuta / Instagram)
Менавіта каля гэтага дому ўначы 25 лютага на дзяўчыну напаў 23-гадовы жыхар Варшавы Дарыян С., згвалціў яе і душыў, праз што ў Лізаветы здарылася гіпаксія, якая пацягнула за сабой незваротныя наступствы для мазгоў. 1 сакавіка беларуска памерла ў шпіталі.
Фотаздымкі «месца гвалту» размясціў у сябе ў Інстаграме блогер Максім Паршута. Таксама ён заклікаў чытаць гісторыі пад хэштэгам #хопіцьгвалціць, якія пачалі распавядаць беларускі пасля смерці Лізаветы.
Стыхійны мемарыял на месцы нападу на беларуску Лізавету ў Варшаве. (Фота: Maks Parshuta / Instagram)
Стыхійны мемарыял на месцы нападу на беларуску Лізавету ў Варшаве. (Фота: Maks Parshuta / Instagram)
Лізавета разам са сваім хлопцам Данілам. (Фота: duccikk / instagram)
Святлана Ціханоўская і Аліна Коўшык выказалі спачуванні з нагоды смерці беларускі ў Варшаве навіны
Нападніка на дзяўчыну затрымалі праз некалькі гадзінаў пасля здзяйснення злачынства. Паліцыя затрымала яго праз некалькі гадзінаў пасля ўчынення злачынства, калі ён выходзіў са здымнай кватэры, дзе жыў разам са сваёй дзяўчынай. Раней хлопца судзілі за захоўванне наркотыкаў і дробны крадзеж. Паводле Onet.pl, ён пройдзе праз псіхіятрычную экспертызу, якая мусіць вызначыць ягоную свядомасць у момант нападу. Калі вынікі ўскрыцця цела пацвердзіцца, што смерць Лізаветы наступіла ў выніку дзеянняў нападніка, то гэта можа паўплываць на абвінавачанні, якія выстаўляюцца Дарыяну С., ён паўстане перад судом за яе забойства.
Пахаваюць Лізавету ў Варшаве.
Затрыманне Дарыюша С., падазраванага ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізаветы. Крыніца: fakt.pl
У Польшчы хочуць зрабіць больш жорсткім пакаранне за згвалтаванне навіны
Смерць Лізаветы выклікала ў Польшчы дыскусію на тэму ўвядзення больш жорсткага пакарання для вінаватых у сексуальных злачынствах. Намесніца міністра юстыцыі Марыя Эйхарт заявіла, што змены ў заканадаўстве абавязковыя.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10