навіны

Для дапамогі ахвярам рэпрэсіяў стварылі Службу хуткай гуманітарнай дапамогі

Ланцуг салідарнасці з ахвярамі новага вітку рэпрэсіяў у Беларусі ў Вільні. (Фота: Белсат)
Ланцуг салідарнасці з ахвярамі новага вітку рэпрэсіяў у Беларусі ў Вільні. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Для гэтага аб’ядналіся «BY_Help», «BYSOL», «Dissidentby» і «Краіна для жыцця».

Чатыры асноўныя арганізацыі ў пытаннях дапамогі палітычным рэпрэсаваным абвясцілі пра стварэнне Службы хуткай гуманітарнай дапамогі. Яна мае палепшыць якасць і аператыўнасць надання дапамогі рэпрэсаваным паводле палітычных матываў, а таксама дазволіць скаардынавана адказваць на новыя выклікі, гаворыцца ў супольны прэс-рэлізе.
Ланцуг салідарнасці з ахвярамі новага вітку рэпрэсіяў у Беларусі ў Вільні. (Фота: Белсат)
Ланцуг салідарнасці з ахвярамі новага вітку рэпрэсіяў у Беларусі ў Вільні. (Фота: Белсат)
Пра стварэнне Службы хуткай гуманітарнай дапамогі абвясцілі грамадская кампанія «BY_Help», фонд «BYSOL», ініцыятыва «Dissidentby» і фонд «Краіна для жыцця».
«Разам мы зможам прапанаваць пацярпелым увесь магчымы спектр падтрымання – ад аплаты штрафаў, паслуг адвакатаў і падтрымання сем’яў палітычных вязняў, да эвакуацыі, рэабілітацыі ды інтэграцыі за мяжою. Каардынацыя супольных дзеянняў у Службе хуткай гуманітарнай дапамогі дазволіць нам аператыўна рэагаваць на запыты рэпрэсаваных, хутка выводзіць іх з-пад удару і надаваць за неабходныя тэрміны эвакуацыйную і рэабілітацыйную дапамогу пацярпелым ад палітычных рэпрэсіяў», – адзначаюць у рэлізе.
Арганізацыі маюць адзіныя стандарты верыфікацыі заяўнікаў і правярання іхных запытаў, а таксама супольна распрацаваныя крытэры надання дапамогі. Яны абменьваюцца інфармацыяй у рэальным часе пра кожнага пацярпелага.
«Выступаючы разам, мы рэпрэзентуем інтарэсы беларускай гуманітарнай супольнасці перад партнёрамі і вонкавымі гульцамі. Дзякуючы шчыльнай каардынацыі мы аптымізуем падтрыманне ва ўмовах абмежаванасці фінансаў. Мы даводзім, што ў стане дамаўляцца, каб дасягнуць агульнай мэты», – адзначылі стваральнікі Службы хуткай гуманітарнай дапамогі.
Дом правасуддзя ў Берасці. (Фота: Белсат)
За атрыманне дапамогі «INeedHelpBY» асудзілі амаль 130 асобаў навіны
Арганізацыі адкрытыя да супрацы з іншымі структурамі грамадзянскай супольнасці, што дапамагаюць рэпрэсаваным.
Паводле праваабаронцаў, падчас рэйду КДБ у канцы студзеня за атрыманне прадуктовай дапамогі ад «INeedHelpBY» пад пераслед трапілі не менш як 287 асобаў. У адміністратыўных справах асудзілі прынамсі 127 асобаў, 100 з якіх – паводле арт. 24.15 КаАП («Выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі»). Суды ў гэтых справах прызначаюць вялікія штрафы з кампенсацыяй сумы аплаты ў «Е-дастаўцы».
У пастановах, якія бачылі праваабаронцы, сустракаецца адна і тая ж фармулёўка, на падставе якой і выносіцца пакаранне. У прыватнасці, «атрыманне і выкарыстанне» прадуктовай дапамогі суддзі расцэньваюць як «пагрозу нанясення шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам». Гэта выяўляецца ў «публічнай заведама неправамернай легітымізацыі дзеянняў асобаў, якія здзейснілі правапарушэнні і злачынствы, у тым ліку шляхам надання ім псеўдастатусу палітвязняў, незаконным нівеляванні наступстваў прыцягнення да адказнасці».
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10