навіны

Удар па шматпавярховіку ў Адэсе: пад заваламі знайшлі целы яшчэ двух дзяцей

Пяцёра з 12 ахвяраў трагедыі ў Адэсе – дзеці. Людзі нясуць да разбуранага будынку кветкі і дзіцячыя цацкі. (Фота: Головне управління ДСНС України в Одеській області / Facebook)
Пяцёра з 12 ахвяраў трагедыі ў Адэсе – дзеці. Людзі нясуць да разбуранага будынку кветкі і дзіцячыя цацкі. (Фота: Головне управління ДСНС України в Одеській області / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Колькасць ахвяраў расейскай атакі дасягнула 12 чалавек.

Колькасць ахвяраў атакі на Адэсу, якую расейцы ўчынілі ў ноч 2 сакавіка, дасягнула 12 чалавек.
Пяцёра з 12 ахвяраў трагедыі ў Адэсе – дзеці. Людзі нясуць да разбуранага будынку кветкі і дзіцячыя цацкі. (Фота: Головне управління ДСНС України в Одеській області / Facebook)
Пяцёра з 12 ахвяраў трагедыі ў Адэсе – дзеці. Людзі нясуць да разбуранага будынку кветкі і дзіцячыя цацкі. (Фота: Головне управління ДСНС України в Одеській області / Facebook)
У ноч на 2 сакавіка з прычыны атакі расейскіх беспілотнікаў ва ўкраінскай Адэсе абвалілася частка шматпавярховіка. Адзін пад’езд быў разбураны дашчэнту. Ратавальна-пошукавая аперацыя трывае ўсе выходныя.
Кіраўнік Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпэр увечары 3 сакавіка паведаміў, што пад заваламі знойдзены целы 10-гадовага хлопчыка Сяргея і 8-гадовай дзяўчынкі Златы. Сяргей і Злата – брат і сястра.


,,

«Неапісальнае жудаснае гора для Адэскай вобласці і ўсёй Украіны. Расея – краіна-тэрарыст», – зазначыў чыноўнік.


Такім чынам, лік ахвяраў удару вырас да 12 чалавек, сярод іх пяцёра дзяцей.
Belsat (Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат)
Наступствы атакі беспілотнікаў у Адэсе. Наш фотарэпартаж навіны
У Адэсе і вобласці сёння дзень жалобы. Людзі нясуць да разбуранага будынку кветкі і дзіцячыя цацкі.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10