Расейцы нанеслі ўдары па Курахаве, Пакроўску і Мірнаградзе
03.03.2024, 19:57
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Агулам атрымалі раненні больш за 20 мірных жыхароў.
Расейская армія 3 сакавіка абстраляла некалькі ўкраінскіх гарадоў на Данеччыне. Агулам атрымалі раненні больш за 20 мірных жыхароў.
Расейская армія нанесла ракетныя ўдары па Пакроўску і Мірнаградзе, 3 сакавіка 2024 года. (Фота: Донецька обласна прокуратура / Facebook)
Паводле кіраўніка Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Вадзіма Філашкіна, 3 сакавіка расейскія вайскоўцы нанеслі ўдар па цэнтры Курахава – імаверна, кіраванай авіябомбаю. Былі пашкоджаны мінімум 15 шматпавярховых будынкаў. 16 чалавек атрымалі раненні, двое пацярпелых у цяжкім стане.
Уначы расейцы выпусцілі 4 ракеты (імаверна, С-300) па Мірнагарадзе: пад ударам апынуўся мікрараён са шчыльнаю жыллёваю забудоваю. Паводле Данецкай абласной пракуратуры, былі пашкоджаныя 12 шматпавярховых і 13 прыватных будынкаў, навучальныя ўстановы і крама. У выніку атрымалі раненні трое мірных грамадзянаў: жанчыны 33 і 50 гадоў, а таксама 37-гадовы мужчына.
Расейская армія нанесла ракетныя ўдары па Пакроўску і М (Фота: Донецька обласна прокуратура / Facebook)
Раніцаю 3 сакавіка расейцы ўдарылі ракетамі «Искандер-М» па Пакроўску. У эпіцэнтры выбухаў аказаліся жылыя дамы, паведамілі ў пракуратуры. У выніку абстрэлу жанчыны 24 і 52 гадоў атрымалі аскепкавыя раненні.