навіны

У лютым 2024 года Расея зазнала самыя высокія сярэднядзённыя страты з пачатку вайны

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Да такіх высноваў прыйшлі ў Мінабароны Вялікай Брытаніі.

Брытанская выведка сцвярджае, што сярэднядзённы ўзровень расейскіх стратаў забітымі і параненымі цягам лютага 2024 года быў самым высокім з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.
Інфаграфіка расейскіх стратаў, паводле звестак Мінабароны Вялікай Брытаніі. Крыніца: Ministry of Defence / X
Інфаграфіка расейскіх стратаў, паводле звестак Мінабароны Вялікай Брытаніі. Крыніца: Ministry of Defence / X
Паводле дадзеных брытанскай выведкі, у лютым 2024 года страты расейскай арміі ва Украіне ў сярэднім складалі 983 асобы за содні.


,,

«Рост сярэднядзённага паказніка стратаў адлюстроўвае прыхільнасць Расеі да масаванай вайны на знясіленне. Хоць гэта і дорага каштуе з пункту гледжання чалавечых жыццяў, такі эфект узмацняе ціск на пазіцыі Украіны на ўсёй лініі фронту», – канстатуе Мінабароны Вялікай Брытаніі.


Агульныя страты Расеі за час поўнамаштабнай вайны брытанскі бок ацэньваў больш чым на 355 тыс. асобаў забітымі і параненымі.
У лютым прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расея за два гады вайны страціла 180 тысяч толькі загінулымі, а разам з параненымі – паўмільёна.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10