навіны

«Маці спрабавала затуліць 8-месячнае дзіця». Лік ахвяраў атакі на Адэсу дасягнуў 10

Пад заваламі дому ў Адэсе знайшлі целы жанчыны і яе 8-месячанага дзіцяці. 3 сакавіка 2024 года. (Фота: dsns_telegram / Telegram)
Пад заваламі дому ў Адэсе знайшлі целы жанчыны і яе 8-месячанага дзіцяці. 3 сакавіка 2024 года. (Фота: dsns_telegram / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Расея атакавала горад у ноч на суботу.

Пад заваламі ў Адэсе знайшлі целы немаўляці і маці. Жанчына спрабавала ўратаваць дзіця, затуліўшы яго сабою, паведаміла Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацыяў. Лік ахвяраў удару па шматпавярховіку вырас да 10.
Пад заваламі дому ў Адэсе знайшлі целы жанчыны і яе 8-месячанага дзіцяці. 3 сакавіка 2024 года. (Фота: dsns_telegram / Telegram)
Пад заваламі дому ў Адэсе знайшлі целы жанчыны і яе 8-месячанага дзіцяці. 3 сакавіка 2024 года. (Фота: dsns_telegram / Telegram)
Расея атакавала Адэсу ў ноч на суботу. Адзін з дронаў трапіў у 9-павярховы жылы дом. Быў разбураны адзін пад’езд. Дасюль на месцы здарэння трывае ратавальна-пошукавая аперацыя.
Пад заваламі знайшлі целы жанчыны і яе 8-месячнага дзіцяці.


,,

«Маці намагалася затуліць сабою сваё дзіця. Намагалася зберагчы. Іх знайшлі ў моцных абдымках», – паведаміла Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацыяў.


Лік ахвяраў удару вырас да 10, сярод іх трое дзяцей.
У Адэсе і вобласці сёння дзень жалобы.
Belsat (Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат)
Наступствы атакі беспілотнікаў у Адэсе. Наш фотарэпартаж навіны
Мінабароны Расеі ўдар па горадзе не каментавала.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10