навіны

Шчыльныя баі па ўсёй лініі фронту. Што адбываецца ва Украіне?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскія вайскоўцы 28-й асобнай механізаванай брыгады ЗСУ выкладваюць бярвенні для абароны сваіх пазіцыяў каля Бахмуту, Украіна. 5 сакавіка 2024 года. (Фота: Inna Varenytsia / Reuters / Forum)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскія вайскоўцы 28-й асобнай механізаванай брыгады ЗСУ выкладваюць бярвенні для абароны сваіх пазіцыяў каля Бахмуту, Украіна. 5 сакавіка 2024 года. (Фота: Inna Varenytsia / Reuters / Forum)
podpis źródła zdjęcia

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 6 сакавіка.

«Белсат» падводзіць вынікі 742-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 6 сакавіка чытайце ў нашым аглядзе.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскія вайскоўцы 28-й асобнай механізаванай брыгады ЗСУ выкладваюць бярвенні для абароны сваіх пазіцыяў каля Бахмуту, Украіна. 5 сакавіка 2024 года. (Фота: Inna Varenytsia / Reuters / Forum)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскія вайскоўцы 28-й асобнай механізаванай брыгады ЗСУ выкладваюць бярвенні для абароны сваіх пазіцыяў каля Бахмуту, Украіна. 5 сакавіка 2024 года. (Фота: Inna Varenytsia / Reuters / Forum)
У Міністэрстве абароны РФ заявілі пра адбіццё шэрагу контратак праціўніка каля сяла Сынькоўка ў Купянскім раёне Харкаўскай вобласці.
Расейскі ваенкор Сямён Пегаў гаворыць, што ў гэтым жа рэгіёне працягваюцца баі каля Табаеўкі, у выніку якіх УС РФ пакінулі частку раней занятых пазіцыяў.
На суседнім ліманскім кірунку большай ініцыятывай валодаюць Узброеныя сілы РФ, якія цягам апошніх содняў наступалі на так званым торскім выступе на поўначы Данецкай вобласці.
Прарасейскі тэлеграм-канал «Два майора» сцвярджае, што войскі РФ прасунуліся на некалькі сотняў метраў і занялі апорныя пункты ўкраінцаў каля сяла Церны.
Між тым праўкраінскі «Офіцер» піша, што інтэнсіўны штурм з боку УС РФ быў адбіты, і расейцы былі знішчаныя або адышлі назад. Пры гэтым чакаюцца далейшыя атакі на гэтым участку, бо расейскае камандаванне сцягнула багата жывой сілы.
Іншая крыніца – «Говорять Снайпер» – фіксуе баі і каля суседняй Ямпалаўкі, ЗСУ знішчылі цяжкую тэхніку праціўніка, і цяпер ідзе зачыстка тэрыторыі ад пяхоты.
На бахмуцкім кірунку самым складаным для ЗСУ ўчасткам з’яўляюцца ваколіцы сяла Іванаўскае. Тэлеграм-канал «Бахмутський Балу» піша, што расейцы прасунуліся на поўдні населенага пункту, і працягваюць выціскаць сілы абароны Украіны ў бок суседняга гораду Часаў Яр.
«Говорять Снайпер» паведамляе, што таксама УС РФ намагаліся прарваць абарону ўкраінцаў на поўначы сяла Клішчыеўка, але страцілі некалькі адзінак тэхнікі і адышлі ў бок Бахмуту.
Акрамя гэтага расейцы ціснуць каля Багданаўкі, але і тут ЗСУ ўдаецца трымаць пазіцыі.
На аўдзееўскім кірунку баявыя дзеянні ідуць з захаду ад аднайменнага гораду ў ваколіцах населеных пунктаў Бэрдычы, Танэнькае, Первамайскае, Вадзяное, Невельскае, Сямёнаўка і Арлоўка. Украінскі Генштаб фіксуе 23 няўдалыя атакі праціўніка на гэтых участках фронту.
Між тым прарасейскія крыніцы пішуць, што Збройныя сілы Украіны вядуць манеўраную абарону і контратакуюць. У прыватнасці, «Рыбарь» адзначае спробы ЗСУ выціснуць праціўніка з пазіцыяў па рубяжы Бэрдычы – Арлоўка – Танэнькае.
Паводле крыніцы, цяпер ЗСУ кантралююць заходнюю частку сяла Бэрдычы, усход – за расейцамі. У Арлоўцы баі ідуць у паўночна-заходняй частцы сяла. Адначасова з гэтым украінцы атакуюць пазіцыі УС РФ на паўночным захадзе Танэнькага.
«Говорять Снайпер» піша, што расейцы кантралююць каля 75% Танэнькага.
На навапаўлаўскім кірунку Узброеныя сілы РФ наступаюць у ваколіцах населеных пунктаў Краснагораўка, Георгіеўка, Новаміхайлаўка і Прачыстаўка.
«Рыбарь» піша, што цягам содняў расейцы прасунуліся адразу на двух участках – у Краснагораўцы і Георгіеўцы.
У першым, паводле крыніцы, яны прасунуліся з поўдня па вуліцы Геалагічная і замацаваліся на ўскрайках вуліц Лермантава і Чыгуначнай.
У Георгіеўцы расейцы занялі амаль усю тэрыторыю каля ракі Асікава. Тым не менш, расейцы пакуль не замацаваліся на новых пазіцыях, якія ляжаць у нізіне адносна рубяжоў абароны ЗСУ на тэрыторыі Краснагорскага заказніку.
Вайскоўцы 46-й брыгады ЗСУ гавораць, што пры гэтым расейцы па-ранейшаму робяць галоўную стаўку на захоп Новаміхайлаўкі, дзе баі змяшчаюцца ў заходнюю частку сяла.
У Запарожскай вобласці, паводле Генштабу ЗСУ, войскі РФ пяць разоў атакавалі каля населеных пунктаў Гуляйполе, Малінаўка і Работына, але поспеху не дасягнулі.
Сямён Пегаў гаворыць, што ў Работына актыўна контратакуюць і самыя ўкраінцы, імкнучыся выбіць праціўніка з паўднёвай часткі сяла.
У Херсонскай вобласці баі лакалізуюцца на левым беразе Дняпра, дзе ЗСУ ўтрымліваюць некалькі невялікіх плацдармаў.
Канал «Два майора» піша, найбольш гарачым участкам фронту на кірунку застаюцца ваколіцы сяла Крынкі, якое часткова кантралюецца ўкраінцамі. Пры гэтым адзначаецца, што ў апошнія дні ЗСУ істотна павялічылі колькасць удараў артылерыі.
«Рыбарь» мяркуе, што такім чынам Збройныя сілы спрабуюць адцягнуць увагу, рыхтуючыся да высадкі на тэрыторыю Кінбурнскай касы.
На іншых участках фронту адзначаюцца лакальныя пазіцыйныя баі, а таксама артылерыйскія абстрэлы ўздоўж лініі сутыкнення.
Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.
Наталля Кулыгіна belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10