навіны

Медыі паведамілі пра забойства ў Расеі актывіста з Беларусі. Яго застрэлілі супрацоўнікі ФСБ

49-гадовага Мікалая Аляксеева забілі супрацоўнікі ФСБ у Карэліі. (Фота: Николай Алексеев / Telegram)
49-гадовага Мікалая Аляксеева забілі супрацоўнікі ФСБ у Карэліі. (Фота: Николай Алексеев / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Мужчына нібыта супраціўляўся.

У Карэліі супрацоўнікі ФСБ застрэлілі беларускага грамадзяніна Мікалая Аляксеева. Паводле звестак Telegram-каналу «ASTRA», гэта здарылася пры спробе затрымаць мужчыну. Ён нібыта аказаў супраціў.
49-гадовага Мікалая Аляксеева забілі супрацоўнікі ФСБ у Карэліі. (Фота: Николай Алексеев / Telegram)
49-гадовага Мікалая Аляксеева забілі супрацоўнікі ФСБ у Карэліі. (Фота: Николай Алексеев / Telegram)
Гэта адбылося 6 сакавіка ў Алонецкім раёне Карэліі. ФБС сцвярджае, што 49-гадовага Мікалая Аляксеева забілі, калі ён нібыта аказаў супраціў пры затрыманні. У той жа дзень супраць мужчыны завялі крымінальную справу за «рыхтаванне да тэракту». Беларус нібыта планаваў узарваць гарадскую адміністрацыю ў Алонцы.
Аляксееў падтрымліваў пратэсты ў Беларусі ў 2020 годзе, выступаў супраць вайны ва Украіне. Пра гэта сведчаць ягоныя публікацыі ў сацсетцы «ВКонтакте». Калі і пры якіх абставінах беларус з’ехаў у Расею і дзе там жыў, пакуль невядома.
Старэйшы сын Аляксеева пацвердзіў звесткі пра забойства таты, піша «Наша ніва».


,,

«Тата быў выдатным чалавекам. Ён не мог у кагосьці стрэліць. Ён быў глыбокім вернікам, пастаянна маліўся. Мы з ім разам у храм хадзілі», – апавёў маладзён.


Паводле яго, маці паехала ў морг. Тэлефон у яе забралі супрацоўнікі ФСБ.
На старонцы Аляксеева ў «ВКонтакте» пазначана, што ён скончыў школу ў Віцебску, там жа адвучыўся ў ПТВ, потым паступіў на факультэт рускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту.
У мужчыны чацвёра дзяцей. Да 2020 года, імаверна, працаваў ёга-інструктарам – пра гэта сведчаць фотаздымкі з трэнаванняў.
На аватарцы – Пагоня, у стужцы – фота Святланы і Сяргея Ціханоўскіх, Марыі Калеснікавай, Веранікі Цапкалы, Віктара Бабарыкі, Міколы Статкевіча, Ігара і Дар’і Лосікаў, Рамана Бандарэнкі, Аляксея Навальнага. Беларус каментаваў падзеі ў нашай краіне і ў Расеі, быў у апазіцыі да Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
Апошні допіс Аляксееў пакінуў 24 лютага ў гадавіну вайны ва Украіне:


,,

«Два гады з пачатку аперацыі «Кіеў за тры дні». Два гады з пачатку вераломнага, бесчалавечнага ўварвання рашыстаў у суседнюю краіну. Два гады крыві, смерцяў, скалечаных жыццяў і лёсаў. Колькі яшчэ гэта будзе працягвацца, пастанаўляць нам».


Belsat
Стала вядомае месца, дзе ўтрымліваюць беларуса Сяргея Ерамеева навіны
Летась у снежні ў Расеі арыштавалі беларускага грамадзяніна Сяргея Ерамеева, якога абвінавацілі ў датычнасці да падрыву двух цягнікоў у тунэлі Байкала-Амурскай магістралі на тэрыторыі Бураціі 29 і 30 лістапада. Паводле версіі ФСБ, мужчына дзеяў пад кантролем украінскіх спецслужбаў. Сцвярджалася, што заданне Ерамееву даў іншы беларус, які жыве ў Літве. Ерамееў – колішні работнік «Нафтану». У 2020 годзе ён далучыўся да агульнанацыянальнага страйку.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10