навіны

Святлана Ціханоўская папрасіла прэм’ер-міністра Харватыі спрасціць легалізацыю для беларусаў

Святлана Ціханоўская з прэм’ер-міністрам Харватыі Андрэем Плэнкавічам. (Фота: tsikhanouskaya / Telegram)
Святлана Ціханоўская з прэм’ер-міністрам Харватыі Андрэем Плэнкавічам. (Фота: tsikhanouskaya / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

А таксама прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў.

У межах Кангрэсу Еўрапейскай народнай партыі беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністрам Харватыі Андрэем Плэнкавічам і міністрам унутраных справаў Даварам Бажынавічам.
Святлана Ціханоўская з прэм’ер-міністрам Харватыі Андрэем Плэнкавічам. (Фота: tsikhanouskaya / Telegram)
Святлана Ціханоўская з прэм’ер-міністрам Харватыі Андрэем Плэнкавічам. (Фота: tsikhanouskaya / Telegram)
Беларуская лідарка падзякавала міністрам за падтрыманне, выказанае Харватыяй апошняму дакументу Еўрапейскай рады наконт Беларусі. Гэты дакумент заклікае да актыўнай выдачы візаў беларусам і ўладкавання праблемаў з легалізацыяй.
Ціханоўская папрасіла прэм’ера і міністра спрасціць легалізацыю для беларусаў у Харватыі, у тым ліку выдаваць пашпарты замежніка, прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў дзейнымі, а таксама зняць патрабаванне апастылю.
Бакі абмеркавалі сітуацыю з палітзняволенымі ў Беларусі. Святлана Ціханоўская распавяла пра вязняў, якіх трымаюць у рэжыме інкамунікада, і пра намаганні дабіцца іх неадкладнага вызвалення праз міжнародныя арганізацыі. Акрамя таго, лідарка прапанавала Харватыі падтрымаць праграму рэабілітацыі для дзяцей рэпрэсаваных і паспрыяць арганізацыі імпрэзаў і падзеяў з удзелам беларускай дыяспары.
Міністарка замежных справаў Румыніі Лумініца Адабэску (Luminița Odobescu) прыняла Святлану Ціханоўскую ў Бухарэсце. (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
Легалізацыя ў ЕЗ і шэнгенскія візы для беларусаў: пра што Святлана Ціханоўская размаўляе з еўрапейскімі палітыкамі навіны
Цягам першага тыдня сакавіка абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская наведала некалькі еўрапейскіх краінаў, дзе сустрэлася з мясцовымі міністрамі і палітыкамі. Сярод галоўных пытанняў, што прасоўвае Святлана Ціханоўская, – легалізацыя беларусаў у Еўропе, выдача шэнгенскіх візаў для беларусаў унутры Беларусі, рэабілітацыя дзяцей рэпрэсаваных, а таксама прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за вываз украінскіх дзяцей і рэпрэсіі супраць беларусаў.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10