Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Могілкі «Русіно». Баранавічы, Беларусь. 26 верасня 2021 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Жанчыны спустошылі 6 свежых магілаў і вазілі прадаваць штучныя кветкі ў Гомель.
На Гомельшчыне затрымалі дзвюх жанчын, якія кралі і прадавалі штучныя кветкі з магіл, піша партал БрэстСІЦІ.
Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Могілкі «Русіно». Баранавічы, Беларусь. 26 верасня 2021 года. (Фота: Белсат)
«Паведамленні аб крадзяжах на могілках паблізу вёскі Рудня сталі паступаць у Рэчыцкі РАУС з пачатку лютага. Жулікі амаль ушчэнт абносілі нядаўнія пахаванні», – гаворыцца ў паведамленні.
Падчас расследавання праваахоўнікі выйшлі на дзвюх жыхарак Рэчыцы 38 і 30 гадоў, якіх летась падазравалі ў датычнасці да такіх крадзяжоў у суседнім Светлагорскім раёне.
У адну з начэй жанчын затрымалі з пакетамі, набітымі штучнымі кветкамі. Рэшткі раней выкрадзеных кветак былі знойдзеныя падчас ператрусу дома ў адной з затрыманых.
Паведамляецца, што яны спустошылі 6 свежых магілаў. Выкрадзеныя кветкі жанчыны вазілі прадаваць у Гомель.