навіны

Кіберпартызаны ўзламалі сайт ДТСААФ і размясцілі на ім віншаванне для палка Каліноўскага

Віншаванне для ваяроў палка Кастуся Каліноўскага, размешчанае кіберпартызанамі на сайце ДТСААФ. (Фота: КиберПартизаны / Telegram)
Віншаванне для ваяроў палка Кастуся Каліноўскага, размешчанае кіберпартызанамі на сайце ДТСААФ. (Фота: КиберПартизаны / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Прадстаўнікі кібергрупоўкі прымеркавалі сваю акцыю да двух гадоў з моманту стварэння палка беларускіх добраахвотнікаў.

Кіберпартызаны адзначылі два гады з моманту стварэння палка Кастуся Каліноўскага новым узломам і размясцілі віншаванне добраахвотнікам на сайце беларускага ДТСААФ.
Віншаванне для ваяроў палка Кастуся Каліноўскага, размешчанае кіберпартызанамі на сайце ДТСААФ. (Фота: КиберПартизаны / Telegram)
Віншаванне для ваяроў палка Кастуся Каліноўскага, размешчанае кіберпартызанамі на сайце ДТСААФ. (Фота: КиберПартизаны / Telegram)


,,

«Далучаемся да віншаванняў беларускіх ваяроў, якія 2 гады абараняюць гонар беларускага народу і рызыкуюць жыццём дзеля барацьбы з захопнікамі», – напісалі прадстаўнікі кібергрупоўкі ў сваім тэлеграм-акаўнце.


У гонар гэтай падзеі на сайце Добраахвотнага таварыства спрыяння арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь (ДТСААФ РБ) кіберпартызаны размясцілі віншаванне для беларускіх добраахвотнікаў.
Спасылкі з галоўнай старонкі цяпер вядуць на тэлеграм-канал кіберпартызанаў.
У допісе кіберпартызаны адзначылі, што ўпэўненыя: полк «стане асновай арміі свабоднай Беларусі – такой, якой яна павінна быць у незалежнай краіне».
Нагадаем, што напярэдадні Новага года кіберпартызаны ўзламалі сайт прапагандысцкай кампаніі БелТА, на якім размясцілі віншаванні беларусаў з Новым годам ад удзельнікаў кібергрупоўкі і заклік «Жыве Беларусь!».
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10