навіны

ГУР Украіны: Калі Расея падзе, здабудзе сапраўдную волю і Беларусь

Сцяг палка Кастуся Каліноўскага на сцэне канферэнцыі «Шлях да волі». Кіеў, Украіна. 29 лістапада 2023 года. (Фота: Белсат)
Сцяг палка Кастуся Каліноўскага на сцэне канферэнцыі «Шлях да волі». Кіеў, Украіна. 29 лістапада 2023 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Украінская разведка выпусціла адмысловую заяву да гадавіны стварэння палка Каліноўскага.

Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны выпусціла адмысловую заяву да другой гадавіны стварэння батальёна (пазней – палка) імя Кастуся Каліноўскага.
Сцяг палка Кастуся Каліноўскага на сцэне канферэнцыі «Шлях да волі». Кіеў, Украіна. 29 лістапада 2023 года. (Фота: Белсат)
Сцяг палка Кастуся Каліноўскага на сцэне канферэнцыі «Шлях да волі». Кіеў, Украіна. 29 лістапада 2023 года. (Фота: Белсат)
У заяве канстатуецца, што беларускія добраахвотнікі змагаліся з расейскім агрэсарам з першых дзён вялікай вайны: абаранялі Кіеў, ваявалі за вызваленне Мікалаеўшчыны, Херсоншчыны, Харкаўшчыны, абаранялі Севераданецк, Лісічанск, Бахмут.
«Баявыя пабрацімы былі і застаюцца побач з намі ў вызначальны для абодвух нашых народаў і будучыні ўсёй Еўропы час. Шануем імёны ваяроў палка, якія загінулі за годнасць і свабоду Украіны і Беларусі – Волата, Тэрора, Брэста, Сябра, Атама, Літвіна і дзясяткаў іншых храбрацоў, якія вярнуліся з бою на шчыце. Гонар і тым, хто цяпер знаходзіцца на вастрыі пяра гісторыі, – усім, хто змагаецца за свабодную, шчаслівую будучыню для сваіх сем’яў, сваёй нацыі і дзяржавы», – гаворыцца ў заяве ГУР Украіны.
«Тады зажывеш шчасліва, казаў Кастусь Каліноўскі, калі маскаля над табой не будзе. Таму – наперад! І калі абяскроўленая паразай агідная Расея падзе, здабудзе сапраўдную волю і Беларусь, якая будзе мець аснову новай арміі ― дасведчаную, загартаваную агнём слаўных бітваў, адданую сваёй дзяржаве», – рэзюмуе ўкраінская выведка.
białoruski mundur ochotnicy pułk kalinowskiego (Фота: belwarriors / Facebook)
Фармаванне паводле стандартаў NATO. Палку імя Каліноўскага споўнілася 2 гады навіны
Нагадаем, ваяроў палка Каліноўскага таксама павіншавала абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская. «Для беларусаў Полк Каліноўскага – значна больш, чым проста вайсковае фармаванне. Вы ўвасабляеце смеласць і годнасць нашага народу і даказваеце, што беларусы гатовыя дзейнічаць – і нават ахвяраваць сабой, каб дамагчыся зменаў», – падкрэсліла яна.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10