навіны

Пачынаецца суд над былою старшынёй незалежнага прафсаюзу «Нафтан» Вольгай Брыцікавай

Былая старшыня незалежнага прафсаюзу «Нафтан» Вольга Брыцікава. (Фота: gazetaby.com)
Былая старшыня незалежнага прафсаюзу «Нафтан» Вольга Брыцікава. (Фота: gazetaby.com)
podpis źródła zdjęcia

Яе вінавацяць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы.

Віцебскі абласны суд у закрытым рэжыме 11 сакавіка пачынае судзіць былую старшыню незалежнага прафсаюзу «Нафтан», палітзняволеную Вольгу Брыцікаву. Яе вінавацяць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК), піша «Вясна».
Былая старшыня незалежнага прафсаюзу «Нафтан» Вольга Брыцікава. (Фота: gazetaby.com)
Былая старшыня незалежнага прафсаюзу «Нафтан» Вольга Брыцікава. (Фота: gazetaby.com)
Справу будзе весці суддзя Галіна Бондал, вядомая прысудамі некаторым палітычным вязням, адзначаюць праваабаронцы «Вясны».
Вольгу Брыцікаву затрымалі ў жніўні 2023 года.
«Спачатку з’явілася інфармацыя, што яе вінавацяць у “закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі”. Разам з Вольгаю затрымалі і палітзняволенага Аляксандра Кухаронка, аднаго з першых работнікаў “Нафтану”, якія падтрымалі страйк на прадпрыемстве», – піша «Вясна».
Вольга Брыцікава адпрацавала на «Нафтане» 16 гадоў. Была звольненая праз выказванне сваёй пазіцыі. Вольгу шмат разоў затрымлівалі за выказванні супраць вайны і распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. У 2022 годзе яна правяла ў зняволенні 105 содняў, з іх 75 запар.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Завод «Нафтан». (Фота: belchemoil.by)

Пасля выбуху на БАМе з «Нафтану» звольнілі ад 30 да 60 чалавек – «Наша Ніва»

навіны
Пасля выбараў 2020 года на «Нафтане» прайшлі масавыя чысткі кадраў, бо шмат якія працаўнікі не пагадзіліся з вынікамі выбараў і асудзілі гвалт сілавікоў.
Арсен Рудэнка belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10