навіны

Кіраўніцтва «Белсатам» возьме на сябе Аляксей Дзікавіцкі

Намеснік дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі на сустрэчы са Святланаю Ціханоўскаю падчас ейнага візіту ў Варшаву. Варшава. 8 студзеня 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Намеснік дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі на сустрэчы са Святланаю Ціханоўскаю падчас ейнага візіту ў Варшаву. Варшава. 8 студзеня 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Змены звязаныя з пераходам да новай мадэлі працы замежных каналаў TVP.

Кіраўніцтва Польскага тэлебачання ў ліквідацыі падзякавала Агнешцы Рамашэўскай-Гузы за шматгадовую супрацу і паведаміла, што кіраўніцтва «Белсатам» возьме на сябе ейны намеснік і адзін з заснавальнікаў станцыі Аляксей Дзікавіцкі. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні ліквідатара.
Намеснік дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі на сустрэчы са Святланаю Ціханоўскаю падчас ейнага візіту ў Варшаву. Варшава. 8 студзеня 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Намеснік дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі на сустрэчы са Святланаю Ціханоўскаю падчас ейнага візіту ў Варшаву. Варшава. 8 студзеня 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
«Агнешка Рамашэўская-Гузы больш не дырэктарка «Белсату». Цяперашняе кіраўніцтва Польскага тэлебачання ў ліквідацыі падзякавала ёй за шматгадовую супрацу. Абавязкі Рамашэўскай-Гузы возьме на сябе ейны ранейшы намеснік і адзін з заснавальнікаў каналу Аляксей Дзікавіцкі», – напісана ў паведамленні кіраўніцтва Польскага тэлебачання ў ліквідацыі.
Там тлумачыцца, што змены звязаныя з пераходам да новай мадэлі працы замежных каналаў TVP, якія фінансуюцца за кошт Міністэрства замежных справаў:
«Бюджэт «Белсату» павялічыўся з 30 мільёнаў у 2018 годзе да 90 мільёнаў, запланаваных на 2024 год. Рост аб’ёмаў фінансавання быў звязаны таксама з тым, што планавалася вылучыць канал са структураў TVP, што палегчыла б прыцягненне вонкавых сродкаў. Аднак гэты працэс не праводзіўся. МЗС не ўхваліў у гэтым годзе дафінансавання на запланаваным каналам узроўні».


,,

Тое, што кіраваць каналам, які працуе для Беларусі, будзе беларус, «адпавядае чаканням колаў беларускай апазіцыі».


Агнешка Ромашевская-Гузы, телеканал Белсат (Фота: Белсат)
Агнешка Рамашэўская-Гузы: Мы не можам дазволіць сабе маргіналізаваць найважнейшы медыйны праект навіны
«Аляксей Дзікавіцкі выдатна ведае каманду і, што немалаважна, разумее неабходнасць супрацы з астатнімі каналамі грамадскага тэлебачання», – падсумоўвае кіраўніцтва Польскага тэлебачання ў ліквідацыі.
belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10