навіны

Баі на памежжы і заява пра захоп Невельскага. Што адбываецца ва Украіне?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жанчына аплаквае труну 28-гадовага Нодара Насірава, добраахвотніка грузінскага легіёну, які загінуў у баі супраць расейскіх войскаў. Кіеў, Украіна. 12 сакавіка 2024 года. (Фота: Efrem Lukatsky / AP Photo / East News)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жанчына аплаквае труну 28-гадовага Нодара Насірава, добраахвотніка грузінскага легіёну, які загінуў у баі супраць расейскіх войскаў. Кіеў, Украіна. 12 сакавіка 2024 года. (Фота: Efrem Lukatsky / AP Photo / East News)
podpis źródła zdjęcia

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 12 сакавіка.

«Белсат» падводзіць вынікі 748-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 12 сакавіка чытайце ў нашым аглядзе.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жанчына аплаквае труну 28-гадовага Нодара Насірава, добраахвотніка грузінскага легіёну, які загінуў у баі супраць расейскіх войскаў. Кіеў, Украіна. 12 сакавіка 2024 года. (Фота: Efrem Lukatsky / AP Photo / East News)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жанчына аплаквае труну 28-гадовага Нодара Насірава, добраахвотніка грузінскага легіёну, які загінуў у баі супраць расейскіх войскаў. Кіеў, Украіна. 12 сакавіка 2024 года. (Фота: Efrem Lukatsky / AP Photo / East News)
У Міністэрстве абароны РФ заявілі, што ноччу 12 сакавіка праўкраінскія сілы намагаліся зайсці на тэрыторыю Белгародскай вобласці ў складзе трох групаў, але былі загадзя выяўленыя і знішчаныя.
Паводле крыніцы, ужо ранкам былі здзейсненыя чатыры безвыніковыя атакі ў ваколіцах сяла Цёткіна ў Курскай вобласці. Сцвярджаецца, што праціўнік панёс істотныя страты, пасля чаго адышоў углыб тэрыторыі Украіны.
Бліжэй да вечара Мінабароны РФ апублікавала кадры знішчанай тэхнікі дыверсійна-выведных групаў на расейска-ўкраінскім памежжы.
Адказнасць за вылазкі на тэрыторыю РФ узялі на сябе байцы «Русского Добровольческого корпуса», «Легиона Свобода России» і «Сибирского батальона». Яны ж сцвярджаюць, што дасягнулі пэўных поспехаў, і ў адказ публікуюць свае кадры з месцаў баявых дзеянняў. Сітуацыя патрабуе ўдакладнення.
На купянскім кірунку, паводле Мінабароны РФ, украінскія вайскоўцы сем разоў атакавалі ў ваколіцах сяла Сынькоўка, але поспеху не дасягнулі.
У гэты ж час расейскі ваенкор Сямён Пегаў сцвярджае, што самыя войскі РФ крыху прасунуліся ў самой Сынькоўцы. Але гэтую інфармацыю зняпраўджваюць у Генштабе ЗСУ, а таксама самыя вайскоўцы сілаў абароны Украіны.
На суседнім ліманскім кірунку вядома пра прынамсі 15 безвыніковых атак УС РФ каля населеных пунктаў Церны і Грыгораўка на поўначы Данецкай вобласці і Белагораўкі ў Луганскай.
Прарасейскі тэлеграм-канал «Рыбарь» сцвярджае, што Узброеныя сілы РФ усё ж крыху прасунуліся на ўсходзе ад сяла Церны, але гэта магло адбыцца на некалькі дзён раней. Пры гэтым крыніца адзначае, што ЗСУ актыўна контратакуюць, імкнучыся адкінуць праціўніка.
Праўкраінскі «Говорять Снайпер» піша, што ЗСУ на гэтым участку фронту цягам апошніх содняў знішчылі тры танкі, БМП і больш за ўзвод пяхоты расейцаў.
На бахмуцкім кірунку баявыя дзеянні ідуць на захадзе і поўдні ад аднайменнага раённага цэнтру. Украінскі Генштаб піша пра шэсць адбітых атак праціўніка каля населеных пунктаў Клішчыеўка, Андрэеўка, Ступачкі, а таксама на ўсходзе ад гораду Часаў Яр. Згадванне ў штодзённай зводцы баёў каля сяла Ступачкі ўскосна ўказвае на тое, што расейцы праціснуліся з поўдня ад сяла Іванаўскае (прынамсі часткова кантралюецца ЗСУ) і цяпер спрабуюць прабіцца да гораду Часаў Яр з паўднёвага ўсходу або абысці яго.
У гэты ж час праўкраінскі тэлеграм-канал «Бахмутський Балу» паведамляе, што ЗСУ замацаваліся на раней занятых пазіцыях у сяле Багданаўка.
Аналітыкі праекту Deepstate гавораць, што акрамя гэтага ўкраінцы адкінулі праціўніка і ў ваколіцах населенага пункту.
На аўдзееўскім кірунку баявыя дзеянні ідуць на захадзе аднайменнага гораду ў ваколіцах населеных пунктаў Бэрдычы, Арлоўка, Танэнькае, Первамайскае і Невельскае.
Сямён Пегаў сцвярджае, што УС РФ прасунуліся ў Первамайскім, выціснуўшы ўкраінцаў у заходнюю частку сяла.
У Deepstate гавораць, што расейцы маюць поспех і каля суседняга сяла Невельскае. У гэты ж час у Міністэрстве абароны РФ заявілі пра поўны кантроль сваіх вайскоўцаў над гэтым населеным пунктам.
«Говорять Снайпер» паведамляе, што войскі РФ наступалі вялізнымі сіламі каля Танэнькага, але ў выніку былі спыненыя і адкінутыя назад. Пры гэтым адзначаецца, што пры адбіцці атакі ЗСУ задзейнічалі не менш за 60 FPV-дронаў, што і вырашыла сітуацыю.
Самыя Збройныя сілы контратакуюць па ўсёй лініі сутыкнення на аўдзееўскім кірунку.
На навапаўлаўскім кірунку ініцыятыва застаецца за расейскімі вайскоўцамі, якія наступаюць у ваколіцах населеных пунктаў Краснагораўка, Георгіеўка, Пабеда і Новаміхайлаўка. Тут, паводле Генштабу ЗСУ, сілы абароны краіны адбілі не менш за 21 атаку праціўніка.
Ваенкор Пегаў гаворыць, што каля Пабеды і Новаміхайлаўкі баі маюць сустрэчы характар.
Выданне BILD піша, што ЗСУ спынілі прасоўванні расейцаў на поўначы ад Георгіеўкі, знішчыўшы калону бранятэхнікі.
На паўднёвым захадзе Данецкай вобласці Узброеныя сілы РФ зноў атакавалі каля сяла Старамаёрскае, але лінія сутыкнення засталася нязменнай.
У Запарожскай вобласці баявыя дзеянні лакалізуюцца на выступе па фронце з поўдня ад гораду Арэхаў. Пегаў гаворыць, што ў сяле Работына баі маюць сустрэчы характар, але ніводны з бакоў не мае поспеху. У гэты ж час на паўночным захадзе ад населенага пункту, паводле ваенкора, войскам РФ удалося заняць некалькі пазіцыяў.
У Херсонскай вобласці расейцы штурмуюць плацдармы ЗСУ на левым беразе Дняпра, але пакуль сілам абароны Украіны ўдаецца стрымліваць праціўніка.
На іншых участках фронту адзначаюцца лакальныя пазіцыйныя баі, а таксама артылерыйскія абстрэлы ўздоўж лініі сутыкнення.
Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.
Наталля Кулыгіна belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10