Нікол Пашыньян патлумачыў, пры якіх умовах Арменія афіцыйна пакіне АДКБ
12.03.2024, 21:27
Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашыньян выступае з прапановамі аб развязанні канфлікту на армяна-азербайджанскай мяжы. Ерэван, Арменія. 27 траўня 2021 года. (Фота: primeminister.am)
podpis źródła zdjęcia
Ерэван хоча, каб АДКБ вызначыла сваю «зону адказнасці» ў Арменіі.
Канчатковае рашэнне Ерэвану адносна ўдзелу ў АДКБ будзе залежаць ад таго, ці растлумачаць у арганізацыі, у чым яны бачаць сваю «зону адказнасці» ў Арменіі. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Нікол Пашынян на прэс-канферэнцыі 12 сакавіка.
Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашыньян выступае з прапановамі аб развязанні канфлікту на армяна-азербайджанскай мяжы. Ерэван, Арменія. 27 траўня 2021 года. (Фота: primeminister.am)
Як піша «Арменпрес», Пашынян падкрэсліў, што Арменія фактычна замарозіла сваю дзейнасць у рамках АДКБ, але «палітычныя рашэнні і пазіцыі не трэба блытаць з юрыдычнымі працэсамі».
Палітык зазначыў, што ў яго да АДКБ адна просьба і адно патрабаванне: удакладненне зоны адказнасці гэтай арганізацыі ў Арменіі.
,,
«Мы не стваралі праблему, звязаную з АДКБ. Усе праблемы ўзніклі з таго моманту, калі мы ўзнялі пытанне аб тым, якая зона адказнасці АДКБ у Рэспублікі Арменія, і не атрымалі адказу на гэтае пытанне», – сказаў Пашынян.
Прэмʼер-міністр патлумачыў, што раней АДКБ і Расейскай Федэрацыі запэўнівалі Ерэван, што суверэнная тэрыторыя Арменіі зʼяўляецца для іх «чырвонай лініяй». Аднак потым падчас канфлікту з Азербайджанам гэтая «чырвоная лінія» была перасечана, а саюзнікі па АДКБ ніяк на гэта не адрэагавалі.
Пашынян падкрэсліў, што калі АДКБ адкажа на пытанне аб зоне адказнасці ў Арменіі і гэты адказ будзе адпавядаць уяўленням Ерэвана, то пытанні паміж імі будуць вырашаны. «Калі не, Арменія выйдзе з арганізацыі. Калі – сказаць не магу», – адзначыў Пашынян, піша News.am.
Нагадаем, стасункі Арменіі і Расеі цяпер знаходзяцца ў глыбокім крызісе. Пасля таго як стала канчаткова ясна, што Расея не збіраецца дапамагаць армянам у канфлікце з Азербайджанам, Ерэван стаў шукаць сабе новых саюзнікаў. Прэмʼер-міністр Нікол Пашыньян адкрыта заявіў, што краіна больш не можа спадзявацца на Маскву як на гаранта сваёй бяспекі. Арменія фактычна замарозіла ўдзел у блоку АДКБ.
Восенню 2023 году армянскія ўлады ратыфікавалі Рымскі статут: на яго падставе дзеіць Міжнародны крымінальны суд (МКС) у Гаазе, які выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна за дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей.
У сакавіку 2024 году армянскі бок праінфармаваў Расею аб неабходнасці вываду расейскіх пагранічнікаў з аэрапорту «Звартноц» каля Ерэвану.