навіны

Вальфовіч заклікаў быць гатовым да «новых трыгераў для дэстабілізацыі грамадства»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч наведвае памежную заставу. Берасце, Беларусь. 12 траўня 2022 года. (Фота: gpk.gov.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч наведвае памежную заставу. Берасце, Беларусь. 12 траўня 2022 года. (Фота: gpk.gov.by)
podpis źródła zdjęcia

Ён заявіў пра актывізацыю «разведвальна-падрыўной дзейнасці замежных спецслужбаў».

Сакратар Савету бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч заявіў пра актывізацыю «разведвальна-падрыўной дзейнасці замежных спецслужбаў у Беларусі». Пра гэта піша БелТА.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч наведвае памежную заставу. Берасце, Беларусь. 12 траўня 2022 года. (Фота: gpk.gov.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч наведвае памежную заставу. Берасце, Беларусь. 12 траўня 2022 года. (Фота: gpk.gov.by)


,,

«Мы бачым, як узмоцнена зандуецца глеба для пошуку болевых кропак у грамадстве для арганізацыі правакацыяў, здольных разгайдаць сітуацыю», – заявіў Вальфовіч на сустрэчы ў Акадэміі нацыянальнай бяспекі.


Паводле Вальфовіча, «за мяжой пільна вывучаюць розныя сацыяльныя групы». «Спрабуюць зрушыць акцэнт на нагнятанне напружанасці ў працоўных калектывах, ачарненне органаў улады, сілавікоў. Імкнуцца дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, разбурыць маналітнасць сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі», – падкрэсліў ён.
Сакратар Савету бяспекі заявіў, што найбліжэйшым часам пачнецца фармаванне Усебеларускага народнага сходу, «а значыць, нас зноў паспрабуюць расхістаць». Паводле Вальфовіча «неабходна быць гатовым да таго, што беглыя і іх замежныя куратары ад спецслужбаў прыдумаюць новыя трыгеры для дэстабілізацыі грамадства». Ён заклікаў не проста рэальна ацэньваць абстаноўку і прагназаваць развіццё падзеяў, але і дзейнічаць на апярэджанне.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10