навіны

У Расеі разбіўся вайсковы самалёт Іл-76. На борце былі 15 асобаў

Падчас палёту ў Іл-76 загарэўся рухавік. Іванаўская вобласць, Расея. 12 сакавіка 2024 года. Скрыншот: bez_cenz_nn / Telegram
Падчас палёту ў Іл-76 загарэўся рухавік. Іванаўская вобласць, Расея. 12 сакавіка 2024 года. Скрыншот: bez_cenz_nn / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Імаверна, ніхто не выжыў.

У Іванаўскай вобласці Расеі разбіўся вайскова-транспартавы самалёт Іл-76. У яго загарэўся рухавік, паведамляе «Интерфакс» са спасылкаю на расейскае Міністэрства абароны. На борце былі 15 асобаў, усе яны, імаверна, загінулі.


Паводле афіцыйнай версіі, рухавік загарэўся «пры ўзлёце для выканання планавага задання». На борце Іл-76 былі 8 чальцоў экіпажу і 7 пасажыраў.
«Прычынаю катастрофы стаўся пажар аднаго з рухавікоў», – заявілі ў Міністэрстве абароны Расеі.
Падчас палёту ў Іл-76 загарэўся рухавік. Іванаўская вобласць, Расея. 12 сакавіка 2024 года. Скрыншот: bez_cenz_nn / Telegram
Падчас палёту ў Іл-76 загарэўся рухавік. Іванаўская вобласць, Расея. 12 сакавіка 2024 года. Скрыншот: bez_cenz_nn / Telegram
На месцы здарэння знойдзеныя дзесяць целаў. Пракрамлёўскі Telegram-канал «Shot» піша, што, імаверна, загінулі ўсе, хто быў на борце. Паводле звестак каналу «Baza», Іл-76 выконваў навучальны палёт.
Папярэдні Іл-76 Расея страціла ў канцы студзеня ў Белгародскай вобласці. Як сцвярджала Масква, на гэтым самалёце везлі ваеннапалонных для абмену з Украінаю, судна збілі ЗСУ. У Кіеве датычнасці да здарэння не прызналі.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10