навіны

«J:Морс», «Naviband», «VOLSKI». Абвешчаныя ўсе ўдзельнікі онлайн-канцэрту на Дзень Волі

Святочны канцэрт да 105-й гадавіны абвяшчэння БНР. Варшава, Польшча. 25 сакавіка 2023 года. (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)
Святочны канцэрт да 105-й гадавіны абвяшчэння БНР. Варшава, Польшча. 25 сакавіка 2023 года. (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Імпрэза адбудзецца 25 сакавіка.

Арганізатары назвалі гурты, што выступаць на канцэрце да Дня Волі, адзначыўшы, што гэтых музыкаў рэдка можна пабачыць на адной сцэне. Запланаваная онлайн-трансляцыя: гэтае шоу найперш прызначаецца для беларусаў у Беларусі.
Святочны канцэрт да 105-й гадавіны абвяшчэння БНР. Варшава, Польшча. 25 сакавіка 2023 года. (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)
Святочны канцэрт да 105-й гадавіны абвяшчэння БНР. Варшава, Польшча. 25 сакавіка 2023 года. (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)
Каманда #БНР100 абвясціла ўсіх удзельнікаў онлайн-канцэрту, прымеркаванага да Дня Волі:
Трансляцыя на YouTube-канале «Годна» запланаваная на 25 сакавіка, пачатак – а 19:00 менскага часу.
Вядоўцамі будуць блогерка Ліза Ветрава з каманды «Годна» і журналіст «Белсату» Дзяніс Дудзінскі.
«Разам з гасцямі ды музыкамі яны створаць для нас сапраўды ўрачысты і святочны вечар, дзе кожны і кожная змогуць бяспечна прыняць удзел, задаць пытанні ды павіншаваць са святам», – абяцаюць арганізатары.
Актывіст Антон Матолька раней казаў «Белсату», што праграма будзе складацца з музычнай і інфармацыйна-размоўнай часткі: «Я назваў бы гэта late night show з элементамі канцэрту любімых беларускіх музыкаў, якіх мы ўсе хацелі б пачуць».
Усю інфармацыю пра імпрэзу публікуюць на старонцы BNR106.info.
 (Фота: bnr106.info)
Вядомыя гурты і дыскусіі аб мінулым і будучыні: што будзе на онлайн-святкаванні Дня Волі навіны
Беларусаў, для якіх гэта бяспечна, просяць дапамагчы ў арганізацыі канцэрту данатамі.
За дзень перад онлайн-канцэртам у Варшаве, 24 сакавіка, адбудзецца офлайн-святкаванне. Яго ладзяць Аб’яднаны пераходны кабінет, Беларуская асацыяцыя палітвязняў «Да волі», суполка «Беларусы Варшавы», Беларускі моладзевы хаб і Музей Вольнай Беларусі.
Спачатку плануецца мітынг з удзелам беларускіх, польскіх і ўкраінскіх палітычных грамадскіх дзеячаў, пачатак а 14:00 на пляцы Трох крыжоў (plac Trzech Krzyży). Затым пройдзе марш да помніку Мікалаю Каперніку (Pomnik Mikołaja Kopernika), дзе беларусы Варшавы праводзяць штотыднёвыя акцыі. А фінальнай часткай будзе канцэрт на Замкавым пляцы (plac Zamkowy) перад Каралеўскім замкам. Выступіць маюць Піт Паўлаў, гурты «Atesta», «Dzieciuki» і іншыя.
Чакаецца, што ўдзел у акцыі, на якую таксама збіраюць грошы ад тых, хто ў бяспецы, возьмуць каля чатырох тысячаў асобаў.
Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету ў справе нацыянальнага адраджэння Аліна Коўшык раней паведамляла «Белсату», што 25 сакавіка ў Варшаве пройдуць адкрытыя і закрытыя імпрэзы да Дня Волі, у тым ліку імпрэза для замежных дыпламатаў.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10