навіны

«У мяне ўжо няма ніякай цікавасці». Расейскі рэжысёр Сакураў заявіў, што больш не павязе ў Менск свае фільмы

Рэжысёр Аляксандр Сакураў на выставе ў Санкт-Пецярбурзе, Расея. 16 снежня 2021 года. (Фота: Пётр Кавалёў / ТАСС)
Рэжысёр Аляксандр Сакураў на выставе ў Санкт-Пецярбурзе, Расея. 16 снежня 2021 года. (Фота: Пётр Кавалёў / ТАСС)
podpis źródła zdjęcia

Пасля даносу прапагандыстаў скасавалі сустрэчу з кінематаграфістам у Менску.

Пасля даносу прапагандыстаў у Менску скасавалі паказы фільмаў расейскага рэжысёра Аляксандра Сакурава і творчую сустрэчу з ім. Кінематаграфіст сказаў «Белсату», што больш не павязе свае стужкі ў Беларусь.
Рэжысёр Аляксандр Сакураў на выставе ў Санкт-Пецярбурзе, Расея. 16 снежня 2021 года. (Фота: Пётр Кавалёў / ТАСС)
Рэжысёр Аляксандр Сакураў на выставе ў Санкт-Пецярбурзе, Расея. 16 снежня 2021 года. (Фота: Пётр Кавалёў / ТАСС)
Фільмы «Казка» і «Сонца» мусілі паказаць у менскім «Falcon Club» 11–13 сакавіка. Планавалася сустрэча з рэжысёрам Аляксандрам Сакуравым і ягоным вучнем, рэжысёрам Аляксандрам Залатухіным.
У каментары «Белсату» Сакураў сказаў, што больш не плануе паездак у Менск:


,,

«Натуральна, не! Я проста не хачу – і ўсё. У мяне ўжо няма аніякай цікавасці».


Скасаванне сеансаў і творчай сустрэчы ён назваў агіднымі:


,,

«Гэта абсалютная агіднасць, брыдкая агіднасць».


«Falcon Club» растлумачыў, што паказ не адбудзецца з тэхнічных прычынаў, аднак рэжысёр гэтай версіі не верыць. Зрэшты, што гэта за «тэхнічныя прычыны», стала зразумела пасля допісаў прапагандыстаў – вядоўцы Грыгорыя Азаронка і дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Вадзіма Гігіна. Гігін не хавае, што «працавалі над тым, каб «светач» не з’явіўся ў Менску». Ён упэўнены, што творчая сустрэча з Сакуравым была б ледзь не мітынгам:


,,

«Сустрэча з ім стала б пунктам збору для тых, хто стаіўся, прыстасаваўся, чакае. Ніякага шанцу ім даваць нельга, нават сабрацца разам».


Гігін пры гэтым прызнае талент рэжысёра, аднак, на думку прапагандыста, той «нагаварыў і нарабіў процьму ўсякага глупства», а таму прыезд творцы ў Беларусь «не быў бы карысны».
Фільм «Сонца» выйшаў у пракат у 2005 годзе. Гэта карціна пра апошнія дні Другой сусветнай вайны. Галоўны герой – японскі імператар Хірахіто, якія назірае за паразаю сваёй краіны.
«Казка» – апошні на сёння фільм Сакурава, прэм’ера адбылася ў 2022 годзе. Анатацыя да стужкі такая: «У замагільным свеце Сталін сустракае Ісуса, Гітлера, Чэрчыла, Мусаліні і Напалеона».
Гэтая карціна зазнала цэнзуру і на радзіме аўтара: у кастрычніку летась Міністэрства культуры Расеі забараніла паказ фільму на кінафестывалі ў Маскве і адмовілася выдаваць пракатнае пасведчанне. Пасля гэтага «Казка» з’явілася ў YouTube.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10