навіны

«Беларуснафта» прапануе супрацоўнікам прайсці курс тактычнай медыцыны

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Весці курс будзе прыхільнік ПВК Вагнэра і «русского мира».

У афіцыйных сацыяльных сетках «Беларуснафты» з’явілася запрашэнне для работнікаў з заклікам прайсці курс тактычнай медыцыны, заўважыла выданне «Флагшток».
Скрыншот з сацсетак «Беларуснафты». (Крыніца: Флагшток – Гомельшчына / Telegram)
Скрыншот з сацсетак «Беларуснафты». (Крыніца: Флагшток – Гомельшчына / Telegram)
Заняткі маюць распачацца ў канцы сакавіка. Арганізатарам курсу выступае Міжнародная бізнес-акадэмія вытворчага аб’яднання «Беларуснафта»
Весці курс будзе кіраўнік вайскова-патрыятычнага цэнтру спецыяльнай падрыхтоўкі дапрызыўной моладзі «Скіф» Уладзімір Габраў. Гэты чалавек ёсць адданым прыхільнікам «русского мира», папулярызатарам вагнэраўскай кувалды, якую ён атрымаў з рук камандзіра 4-га штурмавога атраду ПВК Вагнэра Мікалая Будзько.
Навошта нафтавікам спецыфічныя веды вайсковай медыцыны, інфармацыйныя каналы «Беларуснафты» не ўдакладняюць, адзначае «Флагшток».
Нагадаем, што 13 сакавіка Украіна з дапамогай беспілотнікаў атакавала тры нафтаперапрацоўчыя заводы на тэрыторыі Расеі – у Разані, Кірышах у Ленінградскай вобласці і Кстова Ніжагародскай вобласці.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10