навіны

Шчыльныя баі і лакальныя змены фронту. Што адбываецца ва Украіне?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Навабранец 1-га асобнага механізаванага батальёну «Ваўкі Да Вінчы» імя Дмытра Кацюбайлы на вайсковых вучэннях у невядомым месцы ва Украіне. 12 сакавіка 2024 года. (Фота: Viacheslav Ratynskyi / Reuters / Forum)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Навабранец 1-га асобнага механізаванага батальёну «Ваўкі Да Вінчы» імя Дмытра Кацюбайлы на вайсковых вучэннях у невядомым месцы ва Украіне. 12 сакавіка 2024 года. (Фота: Viacheslav Ratynskyi / Reuters / Forum)
podpis źródła zdjęcia

Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 13 сакавіка.

«Белсат» падводзіць вынікі 749-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 13 сакавіка чытайце ў нашым аглядзе.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Навабранец 1-га асобнага механізаванага батальёну «Ваўкі Да Вінчы» імя Дмытра Кацюбайлы на вайсковых вучэннях у невядомым месцы ва Украіне. 12 сакавіка 2024 года. (Фота: Viacheslav Ratynskyi / Reuters / Forum)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Навабранец 1-га асобнага механізаванага батальёну «Ваўкі Да Вінчы» імя Дмытра Кацюбайлы на вайсковых вучэннях у невядомым месцы ва Украіне. 12 сакавіка 2024 года. (Фота: Viacheslav Ratynskyi / Reuters / Forum)
Прарасейскі тэлеграм-канал «Рыбарь» паведамляе, што ноччу і ранкам ішлі баі на подступах да сяла Казінка ў Белгародскай вобласці. Цяпер, паводле крыніцы, праўкраінскія сілы канцэнтруюцца ў прылеглых да РФ раёнах і рыхтуюцца да новых спробаў пераходу граніцы.
У Генеральным штабе Збройных сілаў Украіны паведамілі пра адбіццё чатырох атак праціўніка каля населеных пунктаў Сынькоўка і Табаеўка ў Купянскім раёне Харкаўскай вобласці. Расейскі ваенкор Сямён Пегаў гаворыць, што каля Сынькоўкі баі маюць сустрэчны характар. Пры гэтым зменаў лініі сутыкнення не фіксуецца.
На суседнім ліманскім кірунку расейцы прынамсі сем разоў атакавалі каля Цернаў на поўначы Данецкай вобласці і Белагораўкі на Луганшчыне, але поспеху не дасягнулі. На першым участку ЗСУ контратакуюць.
На бахмуцкім кірунку ініцыятыва застаецца за Узброенымі сіламі РФ, якія ціснуць на захадзе і поўдні ад аднайменнага раённага цэнтру.
Генштаб ЗСУ піша пра сем безвыніковых атак праціўніка ў ваколіцах сёлаў Іванаўскае, Клішчыеўка і Андрэеўка, а таксама на ўсходзе ад гораду Часаў Яр.
Сямён Пегаў гаворыць, што ў ваколіцах Клішчыеўкі УС РФ дасягнулі тактычных поспехаў. Акрамя гэтага ваенкор адзначае баі за Багданаўку, але там зменаў не фіксуецца. Пры гэтым у Іванаўскім баі прынялі сустрэчны характар. Нагадаем, у гэтым населеным пункце пад кантролем ЗСУ застаецца заходняя частка.
Цяжкія баі за Іванаўскае прызнае і іншая прарасейская крыніца – тэлеграм-канал «Два майора».
На аўдзееўскім кірунку працягваюцца баі ў ваколіцах населеных пунктаў Бэрдычы, Арлоўка, Танэнькае, Первамайскае і Невельскае (на захадзе ад гораду Аўдзееўка). Генштаб ЗСУ фіксуе тут 26 безвыніковых атак праціўніка за апошнія содні.
Між тым праўкраінскі тэлеграм-канал «Говорять Снайпер» паведамляе, што расейцы прасунуліся ў сяле Арлоўка.
Пегаў сцвярджае, што таксама УС РФ маюць невялікія тактычныя поспехі ў Первамайскім.
У гэты ж час аналітыкі праекту Deepstate адмаўляюць (па стане на позні вечар 12 сакавіка) кантроль Узброеных сілаў РФ над сялом Невельскае. Нагадаем, раней у Міністэрстве абароны РФ заявілі пра захоп гэтага населенага пункту. Пры гэтым у Deepstate прызнаюць, што становішча ЗСУ на гэтым участку фронту пагаршаецца, і цяпер войскі РФ моцна ціснуць з поўдня ад Невельскага.
Паводле Генштабу ЗСУ, на навапаўлаўскім кірунку сілы абароны краіны цягам апошніх содняў адбілі не менш за 26 атак праціўніка каля населеных пунктаў Краснагораўка, Георгіеўка і Новаміхайлаўка.
У гэты ж час байцы 46-й брыгады ЗСУ, якія трымаюць абарону на кірунку, пішуць, што расейцы прасунуліся ў Георгіеўцы і дайшлі практычна да цэнтру сяла.
Адначасова з гэтым УС РФ ціснуць з поўначы ад суседняга сяла Пабеда, імаверна такім чынам яны спрабуюць выпрастаць лінію сутыкнення і пазбегнуць удару з флангаў.
Таксама войскі РФ распачалі новую хвалю атак на паўночную і заходнюю часткі сяла Новаміхайлаўка, якія падтрымліваюцца ўдарамі авіяцыі.
Разам з тым у 46-й брыгадзе зняпраўджваюць заявы пра прысутнасць праціўніка на поўдні Краснагораўкі.
Канал «Два майора» паведамляе, што ўкраінцы контратакуюць у Георгіеўцы.
На захадзе Данецкай вобласці УС РФ зноў атакавалі каля сяла Старамаёрскае, але, паводле ўкраінскага камандавання, прасунуцца не здолелі.
У Запарожскай вобласці баявыя дзеянні лакалізуюцца на выступе па фронце з поўдня ад гораду Арэхаў на ўчастку паміж сёламі Вэрбовае і Работына.
Праўкраінскі тэлеграм-канал «Офіцер» піша, што расейцы прасунуліся на ўсходзе ад Вэрбовага, але не здолелі замацавацца на новых пазіцыях і былі выбітыя ўдарамі ўкраінскай артылерыі і FPV-дронаў.
Пегаў гаворыць, што на паўночным захадзе ад сяла контратакавалі ЗСУ, але прасунуцца не змаглі. У Работыне, па словах ваенкора, працягваюцца сустрэчныя баі.
У Херсонскай вобласці баі ідуць на левым беразе Дняпра, дзе войскі РФ штурмуюць плацдармы ўкраінцаў.
Тэлеграм-канал «Два майора» мяркуе, што ЗСУ рыхтуюцца фарсіраваць Дняпро большымі сіламі.
«Говорять Снайпер» паведамляе, што расейцы вядуць шчыльныя артылерыйскія абстрэлы правабярэжжа, што таксама ўказвае на падрыхтоўку УС РФ да адбіцця магчымай высадкі ўкраінцаў.
На іншых участках фронту адзначаюцца лакальныя пазіцыйныя баі, а таксама артылерыйскія абстрэлы ўздоўж лініі сутыкнення.
Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.
Наталля Кулыгіна belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10