Пад санкцыі можа трапіць пятая частка паставак з Беларусі ў ЕЗ
13.03.2024, 18:19
Репортаж с польско-белорусской границы, пограничный контроль, проверка, грузовик, пограничный пункт Бобровники на границе с Польшей, транспортный контроль, дальнобойщики, большегрузы (Фота: ЮШ / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Еўрапарламент патрабуе ад Еўракамісіі тэрмінова забараніць увоз харчоў з Беларусі і Расеі.
Еўрапарламент патрабуе ад Еўракамісіі тэрмінова забараніць увоз харчавання з Беларусі і Расеі. Асаблівая ўвага надаецца збожжавым прадуктам, паколькі іх пастаўкі з Расеі выраслі практычна ўдвая і кошт іх у 2023 годзе склаў € 2,2 млрд. Аднак абмяркоўвалася забарона і іншых сельгаспрадуктаў, уключаючы малочную прадукцыю. Польшча прапануе забараніць пастаўкі ўсёй ежы. «Белсат» падлічыў, колькі Беларусь можа згубіць.
Репортаж с польско-белорусской границы, пограничный контроль, проверка, грузовик, пограничный пункт Бобровники на границе с Польшей, транспортный контроль, дальнобойщики, большегрузы (Фота: ЮШ / Белсат)
Дэбаты ў Еўрапарламенце адносна забароны ўвозу харчавання з Беларусі і Расеі адбыліся 12 сакавіка. Вынікам стала патрабаванне да Еўракамісіі забараніць гэтыя пастаўкі. Пра гэта распавёў журналіст «Белсату» Алесь Сіліч, які прысутнічаў на дэбатах. Парламентарыі абгрунтоўвалі сваё патрабаванне тым, што закупы фінансуюць ваенную машыну Уладзіміра Пуціна. Падчас дыскусіі ішла гаворка пра тое, што гэта перашкаджае еўрапейскім фермерам прадаваць уласную прадукцыю, таму што расейцы і беларусы дэмпінгуюць – прадаюць свае тавары за заніжаныя цэны. Пратэсты фермераў у Еўропе справакаваныя ў тым ліку гэтым, адзначалася на сустрэчы.
Рост закупаў у Расеі не лагічны на фоне таго, што ў Еўропы паўсталі праблемы з закупамі ўкраінскага збожжа, падае Алесь Сіліч аргументацыю дэпутатаў. З амаль 25 выступоўцаў практычна ўсе выказаліся за тэрміновае ўвядзенне эмбарга.
Пакуль не вядома, ці прыслухаецца Еўракамісія да меркавання дэпутатаў. Раней менавіта харчаванне выводзілася за рамкі санкцыяў. У сувязі з магчымай забаронай мы пацікавіліся, якімі могуць быць страты Беларусі, калі забарона будзе татальнай.
Як сведчаць звесткі Еўрастату, агульны аб’ём экспарту Беларусі ў ЕЗ скарачаецца апошнія два гады – з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Калі ў 2021 годзе Беларусь прадала ў Еўразвяз тавараў на € 5,63 млрд, то ў 2022 годзе – на € 3,18 млрд, а ў 2023 – усяго на € 1,44 млрд.
Яшчэ значная частка экспарту, якая можа трапіць пад санкцыі, – жывёльны і раслінны алей, тлушчы і воск. Іх у 2022 годзе было прададзена ў Еўразвяз на € 325 млн (10,2 % ад агульнага экспарту ў ЕЗ), а ў 2023 годзе – на € 118 млн (8,2 %).
Агулам харчоў, сельскагаспадарчай прадукцыі, жывёльнага алею і тлушчоў у 2022 годзе было прададзена на € 555 млн, што складала больш за 17 % усяго экспарту ў Еўразвяз. У 2023 годзе гэтых жа тавараў было прададзена на € 310 млн, ці 21,5 %.
€ 310 млн у агульным беларускім экспарце за 2023 год складае каля 0,8 %.
Самымі буйнымі пакупнікамі тавараў, якія могуць трапіць пад забарону, у 2023 годзе былі Латвія (33,4 %), Літва (31,2 %) і Польшча (23,9 %), якая займае жорсткую пазіцыю адносна новых санкцыяў.