Репортаж с польско-белорусской границы, пограничный контроль, проверка, грузовик, пограничный пункт Бобровники на границе с Польшей, транспортный контроль, дальнобойщики, большегрузы (Фота: ЮШ / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Чаргі на заезд у Латвію, Літву і Польшчу чакаюць амаль 3200 цяжкавікоў.
Антырэкорду прапускной здольнасці з пачатку 2024 года дасягнулі на межах Беларусі з краінамі Еўразвязу. Чаргі на заезд у Латвію, Літву і Польшчу чакаюць амаль 3200 цяжкавікоў. Пра гэта паведаміў Дзяржпамежкамітэт Беларусі.
Репортаж с польско-белорусской границы, пограничный контроль, проверка, грузовик, пограничный пункт Бобровники на границе с Польшей, транспортный контроль, дальнобойщики, большегрузы (Фота: ЮШ / Белсат)
«Закрыццё Літвой двух пунктаў пропуску, скарачэнне колькасці маршрутаў у перавознікаў і ігнараванне нормаў пропуску сумежнымі краінамі прывялі да істотнага павелічэння часу чакання заезду ў ЕЗ», – падкрэслілі ў ведамстве.
Заезду ў Літву чакае больш за ўсё фураў – 2250. Самы загружаны маршрут на гэтым напрамку праходзіць праз «Мядзінінкай» («Каменны Лог»), яго кантрольныя службы за содні аформілі ўсяго 12 % вялікагрузаў, адзначылі ў Дзяржпамежкамітэце.
Таксама амаль у 4 разы за содні павялічылася чарга легкавых аўтаў перад літоўскім пунктам «Мядзінінкай» («Каменны Лог» з беларускага боку) – з 50 да 190, дадалі там.
Нагадаем, 1 сакавіка Літва закрыла на мяжы з Беларуссю пункты пропуску «Лаварышкі» («Катлоўка») і «Райгарад» («Прывалка»).
Прадстаўнікі сэрвісу «Атлас» расказалі для «Office Life», што за два тыдні рэйсаў стала менш, а некаторыя маршруты змяніліся. Напрыклад, з Горадні ў Польшчу аўтобусы цяпер едуць толькі праз пункт пропуску «Берасце» («Тэрэспаль»). Пры гэтым большасць рэйсаў ідуць у Варшаву, а простых аўтобусаў з Горадню ў Беласток стала менш.
У кампаніі адзначылі, што цана квіткоў з Горадні вырасла толькі да Беластоку, яны падаражэлі на 20 рублёў.
Паездкі з Менску ў Варшаву падаражэлі з мінімальных 105 рублёў да 130 рублёў, а ў Вільню – плюс 20 %, цяпер яны каштуюць ад 100 рублёў.
У кампаніі адзначылі, што чэргі сапраўды выраслі. Так, у святочныя дні чаканне на мяжы можа заняць содні. Асабліва цяжка на польскім напрамку, дзе перавознікі здымаюць або дадаюць рэйсы ў залежнасці ад сітуацыі на мяжы.
У той жа час простых рэйсаў з Беларусі ў Польшчу праз Літву цяпер няма. Але многія пасажыры ўсё роўна едуць да Вільні ці іншых літоўскіх гарадоў, а там перасаджваюцца на аўтобус у Варшаву, Беласток або на іншыя напрамкі. Так яны разлічваюць выгуляць час за кошт меншай чаргі і хутчэйшага праходжання мяжы.