навіны

Збор даніны з рэпрэсаваных і завочныя суды. Рэпрэсіі 14 сакавіка

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Караюць нават за рэпост петыцыі.

Беларускія ўлады не шкадуюць рэпрэсаваць ні вернікаў, ні шматдзетных бацькоў, ні жанчын і людзей сталага веку. А сілавікі выхваляюцца, што яшчэ і збіраюць даніну з рэпрэсаваных. «Белсат» фіксуе парушэнні правоў беларусаў рэжымам Лукашэнкі ў штодзённым аглядзе.
посольство РБ в Литве, Светлана Тихановская, правозащитники, брифинг, Вильнюс (Фота: Белсат)
посольство РБ в Литве, Светлана Тихановская, правозащитники, брифинг, Вильнюс (Фота: Белсат)
У Лідзе шматдзетнага бацьку Сяргея Копаця затрымалі за «распаўсюд экстрэмізму». На відэа, якое сілавікі знялі пад прымусам 47-гадовы мужчына кажа, што «распаўсюдзіў экстрэмісцкія матэрыялы і выяву свастыкі ў сацсетках». Сілавікі сцвярджаюць, што мужчына нібыта ўдзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе.
У судзе Жыткавіцкага раёну працягваецца суд над 23-гадовым жыхаром Петрыкава Аляксандрам Пацковым. Мужчыну абвінавачваюць у паклёпе на Лукашэнку. Справу разглядае суддзя Аляксандр Аношка. Яму пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў.
«Пацкова, меркавана, затрымалі ў снежня 2023 года. Да затрымання ён нейкі час ён выконваў функцыі выконваючага абавязкі дырэктара ўнітарнага прадпрыемства “Петрыкаўскі райжылкамунгас”», – паведамляюць праваабаронцы «Вясны».
Улады спрабуюць ціснуць і на тых, хто з’ехаў з Беларусі. Для гэтага распачаты шэраг працэсаў у фармаце спецвядзення. Напрыклад, супраць гарадзенскага актывіста Сяргея Верамеенкі. Яго збіраюцца судзіць завочна нібыта за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». 54-гадовага Сяргея заклікаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва упраўленне Следчага Касітэту па Гарадзенскай вобласці.
У такой жа сітуацыі журналіст і праваабаронца Уладзімір Хільмановіч, які два з паловай гады не жыве ў Беларусі.
Спецвядзенне супраць праваабаронцы і рэдактара аршанскага незалежнага сайта Ігара Казмерчака распачалі нібыта за абразу Лукашэнкі і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Яго запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэту.
Яшчэ адна падобная справа супраць 62-гадовай Людмілы Барэйка з Глыбокага, якая прыдумала лозунг «Стоп таракан». Яе вінавацяць у паклёпе і заклікаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці да сілавікоў.
Уладзіслаў Беладзед. (Фота: christianvision / Telegram)
Маліўся супраць гвалту: тры гады калоніі прысудзілі працаўніку Катэдральнага касцёлу Уладзіславу Беладзеду навіны
Тым часам працягваюцца рэпрэсіі супраць вернікаў. У Менску каталіцкага верніка Уладзіслава Беладзеда пакаралі трыма гадамі калоніі. Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Яго судзіла Алена Ананіч.
Уладзіслаў быў затрыманы 31 траўня 2023 года. Некалькі разоў запар быў арыштаваны на 15 сутак. Паводле праваабаронцаў, пасля 30 сутак, праведзеных на Акрэсціна, Беладзед выглядаў як чалавек, які падвяргаўся катаванням і бесчалавечнаму абыходжанню.
Сілавікі затрымалі жыхара Магілёва. На відэа, якое знятае пад прымусам, мужчына кажа, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, а таксама пакідаў каментары ў Telegram.
Жыхарку Менску Анастасію Малевіч пакаралі нібыта за перашкоду ў правядзенні ператрусу ў яе кватэры. Сілавікі сцвярджаюць, што жанчына «упіралася нагамі і не ўпускала ў кватэру, з мэтай утойвання зброі і сродкаў здзяйснення злачынства, а менавіта мабільнага тэлефона». Суд пакараў яе сямю соднямі арышту.
Супрацоўніцу «Беларусбанку» Алу Вялікую пакаралі трыма гадамі «хатняй хіміі» за публікацыю пра Лукашэнку. Суддзя Ганна Сакалова палічыла гэта паклёпам.
«Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна на старонцы ў Facebook пакінула паведамленне з фотаздымкам Лукашэнкі і спасылкай на анлайн-платформу Change.оrg. На думку суда, у тэксце па спасылцы былі «ілжывыя выдумкі і абвінавачванні Лукашэнкі ў асабліва цяжкім злачынстве». Яе вылічылі падчас маніторынгу сілавікамі публікацый у сацсетцы Facebook», – паведамляюць праваабаронцы «Вясны».
Крыжовы шлях у Баранавічах у 2019 годзе. (Фота: catholic.by)
У Баранавічах улады не дазволілі каталікам правесці Крыжовы шлях на вуліцах гораду навіны
Сілавікі пахваліліся, што сабралі больш за 356 тысяч долараў «добраахвотных ахвяраванняў» з пачатку года. Грошы сабраныя з 260 чалавек, якія данацілі «экстрэмісцкім» фармаванням. Агульная сума данатаў склала больш за 5 тысяч долараў.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10