
навіны
Каардынацыйная рада будзе пераабіраць спікера

podpis źródła zdjęcia
Каардынацыйная рада пастанавіла пераабраць спікера і віцэ-спікера, які зойме пасаду да выбараў у КР 25 траўня. Часовы спікер будзе абраны шляхам галасавання членаў Каардынацыйнага савету.

На месца прэтэндуюць тры кандыдаты. Гэта дзейны спікер Андрэй Ягораў ад фракцыі «Грамадзянская салідарнасць», Аляксандр Паршанкоў («Наша справа») і Вольга Павук (Фемфракцыя).
«У сувязі з тым, што галасаванне за віцэ-спікера асобна не прадугледжана, і ім становіцца другі па колькасці галасоў кандыдат на пасаду спікера, гэта галасаванне будзе таксама за абранне новага віцэ-спікера», – паведамляе каардынацыйная рада.
Мандат КС дзейнічаў да 8 лютага 2024 года. Далей павінны былі прайсці выбары За новы склад КС, аднак дэмсілы не маглі вызначыцца з працэдурай выбараў. Таму КС падоўжыў свае паўнамоцтвы. У канцы лютага з працэдурай вызначыліся, яе праект таксама падтрымала Святлана Ціханоўская.
Арсен Рудэнка belsat.eu