навіны

Наста Базар: «Прабач Ліза, што мы не паспелі спыніць гэты гвалт»

Развітанне з беларускай Лізай на Паўночных могілках (Północny cmentarz) у Варшаве, Польшча. 14 сакавіка 2024 года. (Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
Развітанне з беларускай Лізай на Паўночных могілках (Północny cmentarz) у Варшаве, Польшча. 14 сакавіка 2024 года. (Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Наста Базар заклікала ўсіх мужчын пашыраць хэштэг #хопіцьгвалціць.

14 сакавіка ў Варшаве развіталіся з беларускай Лізаветай Герцэн, на якую быў здзейснены напад у цэнтры польскай сталіцы. 1 сакавіка дзяўчына памерла ў шпіталі.
Развітанне з беларускай Лізай на Паўночных могілках (Północny cmentarz) у Варшаве, Польшча. 14 сакавіка 2024 года. (Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
Развітанне з беларускай Лізай на Паўночных могілках (Północny cmentarz) у Варшаве, Польшча. 14 сакавіка 2024 года. (Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
Карэспандэнт «Белсату» паразмаўляў з фемактывісткай Настай Базар, якая прыйшла развітацца з загінулай беларускай. Яна прызналася, што падчас пахавання шмат разоў казала слова «прабач»: «Прабач Ліза, што мы не паспелі спыніць гэты гвалт».
– Мне вельмі шкада, што Лізе прыйшлося памерці, каб мы ўсе задумаліся аб тым, што адбываецца вакол нас. І я прыкладу ўсе намаганні, каб да нашага, прынамсі беларускага, грамадства нарэшце дайшло, што няма маленькага гвалту. Што падымаць руку на сваіх жонак, крычаць на сваіх працаўніц, даваць неадназначныя знакі ўвагі – гэта ўсё адна лінія, якая прыводзіць да таго, што жанчына не важная, што яна не лічыцца суб’ектам, і даводзіць да такіх сітуацыяў, як з Лізай, – адзначыла Наста Базар.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Freepik)
Дзе беларускам вучыцца самаабароне і што такое WenDo – трэнінгі, створаныя жанчынамі для жанчын? навіны
Наста Базар паведаміла, што яна працуе зараз над тым, каб як мага больш жанчын прайшлі спецыяльныя курсы па метадзе Wen-Do – школы асертыўнасці для жанчын, створанай жанчынамі, таксама яна думае пра тое, каб стварыць спецыяльныя курсы, дзе б жанчын навучылі карыстацца газавымі балончыкамі, і трэці напрамак – гэта праца з мужчынамі.
Наста Базар заклікала ўсіх мужчын пашыраць хэштэг #хопіцьгвалціць, які яна запусціла ў сацыяльных сетках пасля смерці Лізы. На яе думку, калі кожны мужчына выкажа сваю пазіцыю наконт таго, што сексісцкія жарты недапушчальныя, што біць жанчыну – таксама недапушчальна, калі гэтага будзе шмат, то тады нешта зменіцца.
– Пакуль мы будзем маўчаць, гвалт будзе працягвацца. Пакуль агрэсары будуць рукапаціскальнымі, гвалт будзе працягвацца. Мне вельмі балюча за гэтыя дзесяць дзён даведацца шмат гісторыяў харасменту і гвалту ў беларускім сектары НДА, медыя, псіхалогіі, палітыкі і г.д. Мне страшна, таму што гэта ўсё ўплывовыя людзі, і мне страшна фізічна. Але я не магу маўчаць, а шмат жанчын не могуць казаць, таму я буду казаць за іх, і я буду дабівацца таго, каб гэта мяняць, – сказала Наста Базар.
Развітанне з беларускай Лізай на Паўночных могілках (Północny cmentarz) у Варшаве, Польшча. 14 сакавіка 2024 года. (Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
Развітанне з беларускай Лізай на Паўночных могілках (Północny cmentarz) у Варшаве, Польшча. 14 сакавіка 2024 года. (Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
Здарэнне адбылося 25 лютага ў цэнтры Варшавы. На 25-гадовую Лізавету напаў 23-гадовы Дор’ян С., ён згвалціў яе і душыў. У выніку ў Лізаветы здарылася гіпаксія. Гэта пацягнула за сабою незваротныя наступствы для мазгоў. Дзяўчына памерла.
Смерць Лізаветы шакавала грамадства і выклікала розгалас у беларускіх і польскіх медыях. 6 сакавіка ў памяць пра дзяўчыну ў Варшаве прайшоў марш «Яе звалі Ліза».
Нападніка затрымалі праз некалькі гадзінаў пасля здзяйснення злачынства. 23-гадовага Дор’яна С. ужо судзілі раней за захоўванне наркотыкаў і дробны крадзеж. Цяпер ён паўстане перад судом за забойства беларускі.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10