навіны

У Белгарадзе трэці абстрэл за дзень – губернатар Белгародскай вобласці

Месца надзвычайнага здарэння ў Белгарадзе 14 сакавіка. (Фота: Настоящий Гладков / Telegram)
Месца надзвычайнага здарэння ў Белгарадзе 14 сакавіка. (Фота: Настоящий Гладков / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

У горадзе ёсць загінулыя і параненыя, сцвярджае мясцовы чыноўнік.

У Белгарадзе трэці раз за дзень пачуліся выбухі, піша тэлеграм-канал «Пепел». Гэта пацвярджае губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў і паведамляе, што ёсць параненыя і загінулыя і просіць людзей не падыходзіць да вокнаў.
Месца надзвычайнага здарэння ў Белгарадзе 14 сакавіка. (Фота: Настоящий Гладков / Telegram)
Месца надзвычайнага здарэння ў Белгарадзе 14 сакавіка. (Фота: Настоящий Гладков / Telegram)
Вячаслаў Гладкоў сцвярджае, што «легкавы аўтамабіль падвергнуўся нападу ЗСУ з дапамогай дрона-камікадзэ». Гэта адбылося ў сяле Глотава. У выніку пацярпелі два чалавекі.
«У аднаго мужчыны кантузія, у другога – кантузія і асколачнае раненне рукі. Брыгадай хуткай яны былі дастаўлены ў цэнтральную раённы шпіталь, дзе лекары аказваюць ім усю неабходную медычную дапамогу», – піша кіраўнік вобласці.
За дзень над Белгарадам і Белгарадскім раёнам збіта 11 паветраных цэляў на падлёце да гораду, працягвае Гладкоў.
Месца надзвычайнага здарэння ў Белгарадзе 14 сакавіка. (Фота: Настоящий Гладков / Telegram)
Месца надзвычайнага здарэння ў Белгарадзе 14 сакавіка. (Фота: Настоящий Гладков / Telegram)
«Паводле папярэдніх звестак, у горадзе ёсць прылёт на тэрыторыі будаўнічай базы. Ёсць двое пацярпелых – у аднаго мужчыны асколачныя раненні правага перадплечча, у другога – множныя асколачныя раненні ніжніх канечнасцяў. ⠀ У Белгарадзе ў выніку прылёту маюцца пашкоджанні на тэрыторыі камерцыйнага прадпрыемства – аскепкамі пасечаны будынак, грузавы аўтамабіль і спецтэхніка. Таксама ў двары прыватнага домаўладання абрынутая сцяна летняй кухні», – адзначае чыноўнік.
Таксама Гладкоў распавёў яшчэ пра некалькі пацярпелых і двух загінулых.
Напярэдадні абстрэлаў некалькі вайсковых фармаванняў, якія складаюцца з расейцаў і ваююць на баку Украіны, заклікалі людзей эвакуявацца. Гэта «Русский добровольческий корпус», легион «Свобода России» і «Сибирский батальон».
Вайскоўцы NATO. (Фота: nato.int)
Палітолаг: Войскі краінаў NATO ва Украіне маглі б стаць каля мяжы з Беларуссю навіны
«Мы зноў звяртаемся да жыхароў Куршчыны і Белгародчыны! Ваша кіраўніцтва не зрабіла ніякіх мер для вашай абароны або эвакуацыі, а абстрэлы мірных гарадоў і вёсак Украіны працягваюцца, як і раней! Мы вымушаныя адкрыць агонь у адказ па ваенных аб’ектах у прыгранічных рэгіёнах! Неадкладна эвакуіруйцеся!», – папярэдзіў «Русский добровольческий корпус».
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10