навіны

У Гомлі грамадзянку Украіны пакаралі 9 гадамі зняволення за «шпіянаж»

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме вынес прысуд грамадзянцы Украіны Наталлі Захаранка: 9 гадоў зняволення. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Валанцёрка Наталля Захаранка, якая знікла ў Беларусі. (Фота: «Час Чернігівський»)
Валанцёрка Наталля Захаранка, якая знікла ў Беларусі. (Фота: «Час Чернігівський»)
Наталлю Захаранку судзілі паводле артыкулу 358 («Шпіянаж») Крымінальнага кодэксу. Суд пакараў жанчыну 9 гадамі калоніі і канфіскаваў яе мікрааўтобус.
Разам з украінкай судзілі яе сяброўку, беларуску з Мазыра Ларысу Крупу. За «неданясенне пра злачынства» яна атрымала штраф у памеры 100 базавых велічыняў (4000 рублёў).
Працэс над украінкай, жыхаркай Чарнігава Наталляй Захаранкай і яе сяброўкай-беларускай пачаўся 15 лютага ў Гомельскім абласным судзе. Акалічнасці абвінавачання не вядомыя, як і дэталі працэсу – суд быў закрыты.
Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну Наталля рэгулярна ездзіла з Чарнігава ў Мазыр праз Польшчу. Яна перавозіла рэчы, людзей, хатніх гадаванцаў. Беларусы і ўкраінцы ахвотна карысталіся яе паслугамі, бо з лютага 2022 году мяжа з Беларуссю была закрытая.
На пачатку ліпеня 2023 году Наталля чарговым разам паехала ў Беларусь і знікла. Пазней аказалася, што яе затрымалі і яна ў СІЗА.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10