навіны

Блогер Ян Рудзік афіцыйна ўступіў у полк Каліноўскага

Навабранцы палка імя Кастуся Каліноўскага. Скрыншот з (відэа: belwarriors / Telegram)
Навабранцы палка імя Кастуся Каліноўскага. Скрыншот з (відэа: belwarriors / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

«Я зрабіў крок наперад. І не шкадую», – зазначыў ён.

Блогер Ян Рудзік далучыўся да беларускага добраахвотніцкага палку імя Кастуся Каліноўскага, які ваюе на баку Украіны. Пра гэта ён паведаміў у сваім Telegram-канале.
Навабранцы палка імя Кастуся Каліноўскага. Скрыншот з (відэа: belwarriors / Telegram)
Навабранцы палка імя Кастуся Каліноўскага. Скрыншот з (відэа: belwarriors / Telegram)


,,

«Даў зарок. Цяпер ужо афіцыйна жаўнер Палка імя Кастуся Каліноўскага», – напісаў ён.


Полк Каліноўскага 17 сакавіка распаўсюдзіў відэа з навучальнага цэнтру падраздзялення, дзе скончылася падрыхтоўка чарговай групы рэкрутаў. Сярод навабранцаў, якія даюць прысягу, можна пабачыць і Яна Рудзіка.
«Цягам жыцця і ўласнай барацьбы за Беларусь мяне натхняюць ваярскія, рыцарскія вобразы з кніг Эволы і Юнгера, – прызнаецца Рудзік у сваім Telegram-канале, – Але ж быў упэўнены, што войска – гэта не для мяне. Заўжды меў праблемы з дысцыплінай і ўспрыняццем аўтарытэтаў, пра фізічную падрыхтоўку няма чаго і казаць. Але ж справа не мае сэнсу, калі ў яе не ўкладзеныя ўсе магчымыя намаганні.


,,

Як перамагчы страшныя аўтарытарныя рэжымы, калі не здольны перамагчы сябе? Я зрабіў крок наперад. І не шкадую».


Дзяніс «Кіт» Прохараў. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)

Камандзір палка Каліноўскага паведаміў аб колькасці байцоў у вайсковым фармаванні

навіны
Ян Рудзік – блогер і журналіст, падчас падзеяў 2020 года працаваў у камандзе «Nexta». У Беларусі яго завочна прысудзілі да 19 гадоў зняволення.
Глеб Нержын belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10