навіны

У Беларусі ў межах правярання боегатовасці прызвалі ўжо больш за 3000 ваеннаабавязаных

У Беларусі ў межах правярання боегатовасці прызвалі ўжо больш за 3 тысячы ваеннаабавязаных. (Фота: modmilby / Telegram)
У Беларусі ў межах правярання боегатовасці прызвалі ўжо больш за 3 тысячы ваеннаабавязаных. (Фота: modmilby / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Камісарыяты і пункт прыёму асабовага складу працуе кругладзённа, кажуць у Мінабароны.

Міністэрства абароны Беларусі паведамляе, што ў хадзе правярання баявой гатовасці Узброеных сілаў у пункт прыёму асабовага складу прыбылі больш за 3000 ваеннаабавязаных.
У Беларусі ў межах правярання боегатовасці прызвалі ўжо больш за 3 тысячы ваеннаабавязаных. (Фота: modmilby / Telegram)
У Беларусі ў межах правярання боегатовасці прызвалі ўжо больш за 3 тысячы ваеннаабавязаных. (Фота: modmilby / Telegram)


,,

«Пастаўка асабовага складу ажыццяўляецца аператыўна, у самыя кароткія тэрміны», – заяўляюць у міністэрстве.


Ваеннаабавязаныя прыбываюць у 19-ю асобную гвардзейскую механізаваную брыгаду, якая ўваходзіць у склад Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. Задачай гэтага аператыўнага камандавання ёсць прыкрыцце балтыйскага кірунку.
Вайсковыя камісарыяты і пункт прыёму асабовага складу на тэрыторыі злучэння працуюць кругладзённа, зазначаюць у Мінабароны.


,,

«У найкарацейшыя тэрміны пункт прыёму асабовага складу прыме неабходную колькасць людзей. Падраздзяленні і вайсковыя часткі будуць укамплектаваныя і будуць гатовыя выканаць задачы паводле прызначэння», – заявіў намеснік камандзіра брыгады Вячаслаў Акавіцкі.


Нагадаем, Мінабароны Беларусі 11 сакавіка абвясціла, што ва Узброеных сілах пачатае правяранне баявой гатовасці. Жаўнераў і тэхніку ў зоны прызначэння перакідваюць камбінаваным спосабам – аўтамабільнымі дарогамі і чыгуначным транспартам. Колькі ўсяго сілаў плануецца прыцягнуць і ў якіх мясцінах будуць адбывацца манеўры, Генштаб і Мінабароны не патлумачылі.
Начальнік Генеральнага штабу генерал-маёр Віктар Гулевіч заявіў, што правяранне боегатовасці нібыта ёсць адказам на вучэнні NATO.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10