У Вільні пройдзе Канферэнцыя Каліноўскага, сярод удзельнікаў – спікер Вярхоўнай Рады
17.03.2024, 11:14
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Цэнтр права і дэмакратыі «Justice Hub»)
podpis źródła zdjęcia
На Форуме разгледзяць аргументы на карысць еўрапейскай будучыні ўсяго рэгіёну.
22 сакавіка ў Вільні пройдзе ўжо пятая Канферэнцыя Каліноўскага з удзелам Святланы Ціханоўскай, літоўскіх, польскіх і ўкраінскіх палітыкаў. Пра гэта «Белсату» паведамілі ў Офісе абранай прэзідэнткі Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Цэнтр права і дэмакратыі «Justice Hub»)
Сёлета Канферэнцыя Каліноўскага засяродзіцца на еўрапейскім выбары Беларусі ў кантэксце праеўрапейскай дэкларацыі Беларускіх дэмакратычных сілаў ад жніўня 2023 года, а таксама выбараў у Беларусі ў 2025 годзе.
На Форуме разгледзяць аргументы на карысць еўрапейскай будучыні ўсяго рэгіёну Усходняга партнёрства, які з 1991 гады з усіх сіл спрабуе вырвацца з савецкага мінулага і «Русского мира».
Арганізатарамі форум з’яўляюцца Сейм Літвы, Офіс Святланы Ціханоўскай, Фонд Конрада Адэнаўэра і Міжнародны рэспубліканскі інстытут.
У якасці спікераў форуму чакаецца ўдзел спікеркі Сейму Літвы Вікторыі Чміліце-Нільсэн, прэм’ер-міністаркі Літвы Інгрыды Шыманіце, спікера Вярхоўнай Рады Украіны Руслана Стэфанчука, маршалка Сейма Польшчы Шымона Халоўні ды іншых.
З ініцыятывы Святланы Ціханоўскай 23 і 24 сакавіка ў Празе адбудзецца Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Гэта ўжо трэцяя сустрэча суполак і арганізацыяў беларусаў замежжа.