навіны

Агучаны завочны прысуд за «спробу зрыву рэферэндуму» ў 2022 годзе

Алена Жылачкіна, Павел Марыніч, Павел Лібер, Аляксандр Дабравольскі. (Калаж: Праваабарончы цэнтр «Вясна»)
Алена Жылачкіна, Павел Марыніч, Павел Лібер, Аляксандр Дабравольскі. (Калаж: Праваабарончы цэнтр «Вясна»)
podpis źródła zdjęcia

Судзілі Алену Жылачкіну, Паўла Лібера, Паўла Марыніча і Аляксандра Дабравольскага.

У судзе Заводскага раёну Менску 18 сакавіка ў працэсе спецыяльнага вядзення (завочна) вынесены прысуд у крымінальнай справе ў дачыненні Алены Жылачкінай (Жываглод), Паўла Лібера, Паўла Марыніча і Аляксандра Дабравольскага, якія, паводле абвінавачання, «распрацавалі план для зрыву рэспубліканскага рэферэндуму ў 2022 годзе», паведамляе Генеральная пракуратура Беларусі.
Алена Жылачкіна, Павел Марыніч, Павел Лібер, Аляксандр Дабравольскі. (Калаж: Праваабарончы цэнтр «Вясна»)
Алена Жылачкіна, Павел Марыніч, Павел Лібер, Аляксандр Дабравольскі. (Калаж: Праваабарончы цэнтр «Вясна»)
Усіх чатырох абвінавачвалі паводле ч. 2 арт. 191 КК («Перашкода працы Цэнтральнай выбарчай камісіі, а таксама камісіяў па рэферэндуме, здзейсненая з ужываннем пагрозы і іншым спосабам, групай асобаў па папярэдняй змове»).
Алене Жылачкінай, Паўлу Ліберу, Паўлу Марынічу і Аляксандру Дабравольскаму інкрымінавалі, што яны «разам з асуджанымі Ціханоўскай С., Кавальковай В., Латушкам П. і іншымі асобамі распрацавалі і рэалізавалі план супрацьпраўных дзеянняў для зрыву рэспубліканскага рэферэндуму ў пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь».
Галаграмы Жыгара і Азарава ў судзе
«BYPOL» не прыйшоў на завочны суд над сабой. З «падсуднымі» не спрабавалі звязацца адвакаты навіны
Паводле пракуратуры, «з названымі мэтамі саўдзельнікі злачынства ў студзені – лютым 2022 года вырабілі і накіравалі на адрас чальцоў Цэнтрвыбаркаму і камісіяў па рэферэндуме не менш за 11 тысяч лістоў з пагрозамі здзейсніць у іх дачыненні супрацьпраўныя дзеянні».
Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Лукашэвіч.
Кожнаму з фігурантаў справы прызначылі 4 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пракуратара зазначае, што, «паколькі абвінавачаныя ўцяклі за межы Рэспублікі Беларусь і ўхіліліся ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс, крымінальная справа разгледжаная судом у парадку спецыяльнага вядзення з выкананнем агульных умоваў судовага разбору».
Гадавіна Слуцкага збройнага чыну (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат.)
Спецвядзенне за дапамогу ахвярам і катаванні сцягам. Рэпрэсіі ў Беларусі 8 лютага навіны
У «Пералік асобаў, у дачыненні якіх распачатае спецыяльнае вядзенне і якія выклікаюцца ў орган крымінальнага пераследу», што вядзецца Следчым камітэтам Беларусі, на сённяшні дзень уваходзяць 86 чалавек.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10