навіны

Саліст «Би-2» пра Лукашэнку і Пуціна: «Адзін тыран у іншага вучыцца»

Вядоўца Віталь Бабін і саліст гурта «Би-2» Ягор Бортнік падчас запісу праграмы «Тыдзень» у студыі «Белсату» ў Варшаве, Польша. 17 сакавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
Вядоўца Віталь Бабін і саліст гурта «Би-2» Ягор Бортнік падчас запісу праграмы «Тыдзень» у студыі «Белсату» ў Варшаве, Польша. 17 сакавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Саліст гурту «Би-2» Ягор Бортнік (сцэнічнае імя Лёва) даў інтэрв’ю «Белсату».

Саліст гурту «Би-2» Ягорам Бортнікам (сцэнічнае імя Лёва) даў інтэрв’ю «Белсату». Фрагменты размовы былі паказаныя 17 сакавіка ў праграме «Тыдзень». Поўная версія інтэрв’ю зʼявіцца на YouTube нашага тэлеканалу заўтра.
Саліст гурта «Би-2» Ягор Бортнік падчас запісу праграмы «Тыдзень» у студыі «Белсату» ў Варшаве, Польша. 17 сакавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
Саліст гурта «Би-2» Ягор Бортнік падчас запісу праграмы «Тыдзень» у студыі «Белсату» ў Варшаве, Польша. 17 сакавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
Салісты гурта «Би-2» паходзяць з Беларусі: Ягор Бортнік нарадзіўся ў Менску, Аляксандр Уман – у Бабруйску. З Беларусі яны зʼехалі яшчэ ў пачатку 90-х.
У інтэрвʼю «Белсату» Ягор Бортнік патлумачыў, што цяпер гурт «Би-2» пазіцыянуе сябе хутчэй як касмалітаў. «Касмаліты. Я не бачу ў гэтым нічога дзіўнага», – зазначыў ён.
Музыка прызнае, што расейскі парадак дня апошнія 25 гадоў для гурту быў бліжэй, бо яны жылі і працавалі ў Расеі. «Гэта не значыць, што мы не звярталі ўвагу на тое, што адбывалася ў Беларусі – мы і рабілі, і гэтак далей…. Што і прывяло да адмены нашых канцэртаў», – дадаў ён.
Вядоўца Віталь Бабін і саліст гурта «Би-2» Ягор Бортнік падчас запісу праграмы «Тыдзень» у студыі «Белсату» ў Варшаве, Польша. 17 сакавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
Вядоўца Віталь Бабін і саліст гурта «Би-2» Ягор Бортнік падчас запісу праграмы «Тыдзень» у студыі «Белсату» ў Варшаве, Польша. 17 сакавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
Ягор Бортнік мяркуе, што парадак дня ў Беларусі і Расеі ўвогуле вельмі падобны:


,,

«Адзін тыран у іншага вучыцца. Гэта як дзве пераліўныя пасудзіны».


Адказваючы на пытанне, якім ён бачыць будучыню для Беларусі і для Расеі, саліст «Би-2» зазначыў, што наконт Беларусі ў яго больш аптымістычныя прагнозы.


,,

«Наконт Расеі – не ведаю. Гэта ўсё скончыцца дрэнна, вядома. Крывава, дрэнна, грамадзянскай вайной. Я кажу цяпер не як палітолаг. Гэта мой аналіз збоку. Мае веды аб тым, які шлях праходзілі краіны з тыраніяй – там сюжэт практычна адзін і той жа», – падкрэсліў ён.


У 2020-м музыкі «Би-2» выступілі ў падтрымку пратэстаў у Беларусі. Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну гурт адмовіўся падтрымаць вайну і праводзіць канцэрты пад мілітарысцкай сімволікай. У 2023 годзе Бортнік выступіў з публічнай крытыкай Уладзіміра Пуціна і ягонай палітыкі, а таксама заявіў, што не мае намеру вяртацца ў Расею. Неўзабаве пасля гэтага ў РФ яго прызналі «замежным агентам».
Глеб Нержын belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10