навіны

Еўрапейскія дыпламаты зладзілі каля суда акцыю салідарнасці з журналістам Ігарам Карнеем

Ігар Карней у Менскім гарадскім судзе. 19 сакавіка 2024 года. (Скрыншот: CTVBYvideo / YouTube)
Ігар Карней у Менскім гарадскім судзе. 19 сакавіка 2024 года. (Скрыншот: CTVBYvideo / YouTube)
podpis źródła zdjęcia

Яму пагражае да шасці гадоў калоніі.

У Менску пачаўся разгляд справы журналіста Ігара Карнея, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні. Да будынку суда прыехалі прадстаўнікі амбасадаў Аўстрыі, Нідэрландаў, Славаччыны, Швецыі, Нямеччыны, Польшчы і Вялікай Брытаніі.
Ігар Карней у Менскім гарадскім судзе. 19 сакавіка 2024 года. (Скрыншот: CTVBYvideo / YouTube)
Ігар Карней у Менскім гарадскім судзе. 19 сакавіка 2024 года. (Скрыншот: CTVBYvideo / YouTube)
Дзяржаўная прапаганда называе Ігара Карнея экстрэмістам і адзначае, што «ў залі суда з падтрымання толькі адвакат, аднак наведалі судовы працэс і дыпламаты краінаў Еўразвязу».
Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі паведаміла, што на знак салідарнасці з журналістам да будынку Менскага гарадскога суда прыехалі дыпламаты амбасадаў Аўстрыі, Нідэрландаў, Славаччыны, Швецыі, Нямеччыны, Польшчы і Вялікай Брытаніі.
«За апошнія 46 месяцаў улады ў Беларусі неправамерна арыштавалі дзясяткі тысяч [асобаў. – Заўв. рэд.]. Сёння колькасць палітычных зняволеных перавышае 1400. Паводле паведамленняў, многія з іх маюць цяжкія захворванні ці знаходзяцца ў стане, які пагражае жыццю, а ім адмаўляюць у належнай медыцынскай дапамозе. Многіх больш за год трымаюць у зняволенні без сувязі са знешнім светам», – адзначаецца ў адмысловай заяве.
ЕЗ заклікаў да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў і іхнай рэабілітацыі.
56-гадовага Карнея абвінавачваюць ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні нібыта за супрацу з Беларускай асацыяцыяй журналістаў. Яму пагражае да шасці гадоў калоніі.
Працэс у судзе вядзе Сяргей Кацэр.
Журналіст Ігар Карней. (Крыніца: «Вясна» / spring96.org)
У Менску пачынаецца суд над журналістам Ігарам Карнеем. Яму пагражае да 6 гадоў калоніі навіны
Паводле БАЖ, за кратамі ў Беларусі цяпер застаюцца 34 прадстаўнікі медыяў.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10