навіны

У Польшчы за махлярства затрыманыя трое беларусаў. Ім пагражае да 8 гадоў турмы

Адзін з затрыманых у Гданьску беларусаў, якіх падазраюць у махлярстве. (Фота: gdansk.policja.gov.pl)
Адзін з затрыманых у Гданьску беларусаў, якіх падазраюць у махлярстве. (Фота: gdansk.policja.gov.pl)
podpis źródła zdjęcia

Мужчынаў падазраюць у фішынгу праз сістэму мабільных плацяжоў.

Паліцыя польскага гораду Гданьск затрымала траіх грамадзянаў Беларусі, якія падазраюцца ў махлярстве, у тым ліку – кампутарным.
Адзін з затрыманых у Гданьску беларусаў, якіх падазраюць у махлярстве. (Фота: gdansk.policja.gov.pl)
Адзін з затрыманых у Гданьску беларусаў, якіх падазраюць у махлярстве. (Фота: gdansk.policja.gov.pl)
Трое беларусаў ва ўзросце 21, 33 і 42 гадоў падазраюцца ў фішынгу праз BLIK – польскую сістэму мабільных плацяжоў, якая дазваляе праводзіць аперацыі з дапамогай аднаразовых згенераваных кодаў.
Belsat
«Калі чуеце нешта сумнеўнае, бярыце паўзу». Псіхолаг – пра тое, чаму мы верым махлярам і як не даць сябе абдурыць навіны
Махляры выманьвалі коды BLIK пад выглядам пакупнікоў на аўкцыёнах, а таксама прадстаўляліся кур’ерамі ці супрацоўнікамі банку і такім чынам завалодалі сумай, большай за 33 тысячы злотых (8300 еўраў).
Ва ўсіх выпадках пацярпелыя адразу зразумелі, што сутыкнуліся з махлярствам і звярнуліся ў паліцыю.
Трое мужчын былі затрыманыя каля банкамату падчас чарговай спробы зняць грошы з дапамогай коду, атрыманага ў аднаго з пацярпелых. Падчас дагляду аўтамабілю махляроў паліцэйскія знайшлі некалькі тысячаў злотых і 110 еўраў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: ru.freepik.com)
Махляры выманьваюць у беларусаў персанальныя дадзеныя пад выглядам падаткавікоў навіны
Беларусам прад’явілі абвінавачванне па 12 эпізодах махлярства, у тым ліку, кампутарнага. Па хадайніцтве пракуратуры суд арыштаваў падазраваных на тры месяцы. Мужчынам пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10