навіны

Беларуса, якога забіла ФСБ у Карэліі, пахавалі ў Расеі

Беларус Мікалай Аляксееў, забіты ў Карэліі супрацоўнікамі ФСБ. (Фота: Николай Алексеев / «ВКонтакте»)
Беларус Мікалай Аляксееў, забіты ў Карэліі супрацоўнікамі ФСБ. (Фота: Николай Алексеев / «ВКонтакте»)
podpis źródła zdjęcia

У гэты ж дзень ягонаму малодшаму дзіцяці споўнілася дзевяць месяцаў.

Беларускага актывіста Мікалая Аляксеева, якога забілі супрацоўнікі ФСБ пры затрыманні ў Карэліі, пахавалі ў Расеі. Пра гэта стала вядома «DW» пасля гутаркі з адным з сыноў загінулага, які прасіў не называць ягонага імя.
Беларус Мікалай Аляксееў, забіты ў Карэліі супрацоўнікамі ФСБ. (Фота: Николай Алексеев / «ВКонтакте»)
Беларус Мікалай Аляксееў, забіты ў Карэліі супрацоўнікамі ФСБ. (Фота: Николай Алексеев / «ВКонтакте»)
Пахаванне прайшло 16 сакавіка. У гэты дзень малодшаму з дзяцей Мікалая споўнілася дзевяць месяцаў.
Спецслужбы сачылі за Мікалаем каля месяца, распавёў ягоны сын. У Расеі загінулы жыў некалькі гадоў, бо ў Беларусі яго абвінавацілі ў «знявазе Лукашэнкі» і шукалі.


,,

«З бацькам меў зносіны літаральна за некалькі дзён да ягонага забойства. Апошнім часам ён шукаў магчымасць выехаць за мяжу, бо з мінулага года РФ і РБ аб’ядналі спісы вышуку», – сказаў сын Мікалая.


49-гадовага Аляксеева застрэлілі 6 сакавіка. Расейскі сілавікі сцвярджаюць, што мужчыну павінны былі затрымаць ў крымінальнай справе «аб падрыхтоўцы да тэракту» і нібыта ён аказаў супраціў. Таксама паведамлялася пра ягоную сувязь з палком Кастуся Каліноўскага.
Сын Мікалая кажа, што ягоны бацька падтрымаў пратэсты ў 2020 годзе і быў супраць вайны ва Украіне, аднак інфармацыю пра полк Каліноўскага ён не пацвердзіў.
Арсен Рудэнка belast.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10