навіны

Служба дзяржбяспекі Літвы не знайшла ліцвінізму ў беларускай дыяспары

Сцяг Літвы і шпіль на Палацы вялікіх князёў літоўскіх. Вільня, Літва. 21 лютага 2024 года. (Фота: Белсат)
Сцяг Літвы і шпіль на Палацы вялікіх князёў літоўскіх. Вільня, Літва. 21 лютага 2024 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Тэма ліцвінізму выкарыстоўваецца, каб дыскрэдытаваць дэмакратычныя сілы Беларусі.

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) Літвы не бачыць у краіне груп беларусаў, якія б прапагандавалі так званы ліцвінізм. Аднак літоўскія палітыкі і грамадскія дзеячы атрымліваюць лісты з пагрозамі нібыта ад такіх людзей. Гэта правакацыя варожых дзяржаваў, лічыць ДДБ Літвы.
Сцяг Літвы і шпіль на Палацы вялікіх князёў літоўскіх. Вільня, Літва. 21 лютага 2024 года. (Фота: Белсат)
Сцяг Літвы і шпіль на Палацы вялікіх князёў літоўскіх. Вільня, Літва. 21 лютага 2024 года. (Фота: Белсат)
«У апошнія тыдні павялічылася колькасць электронных лістоў, якія рассылаюцца літоўскім палітыкам і грамадскім дзеячам з пагрозамі ад групаў, што нібыта прапагандуюць ідэалогію ліцвінізму. У сацыяльных сетках таксама спрабуюць завербаваць літоўцаў для напісання лозунгаў гэтай ідэалогіі ў грамадскіх месцах за грашовую ўзнагароду, – піша прэс-служба Дэпартаменту. – На думку Дэпартаменту дзяржаўнай бяспекі Літоўскай Рэспублікі, такая дзейнасць адпавядае асаблівасцям псіхічна-інфармацыйных аперацыяў, арганізаваных варожымі Літве дзяржавамі і накіраваных на стварэнне панікі ў грамадстве краіны.


,,

Пад выглядам ліцвінізму таксама робяцца спробы дыскрэдытаваць дэмакратычную апазіцыю ў Беларусі і выклікаць варожасць між літоўскімі грамадзянамі і беларусамі, якія жывуць у краіне».


Пры гэтым Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы сочыць за новай беларускай дыяспарай. Арганізаваных групаў, якія прапагандуюць ідэалогію ліцвінізму і маглі б пагражаць Літве, там не выявілі.
Праблема ліцвінізму стварыла напружанасць у інфармацыйнай прасторы ў 2023 годзе. Старшыня камітэту нацыянальнай бяспекі і абароны Сейму Лаўрынас Касчунас заявіў летам 2023 года, што беларуская апазіцыя павінна быць занепакоеная ўсё больш відавочнымі праявамі ліцвінізму.
Арсен Рудэнка belast.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10