навіны

Паміж акупаваным Крымам і Беларуссю плануюць наладзіць чыгуначныя зносіны

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

«Напрацоўкі ёсць», – заяўляе крымскі чыноўнік, прызначаны Расеяй.

У Крыме гатовыя адкрыць чыгуначныя зносіны з Беларуссю. Першыя пасажыры з Беларусі могуць трапіць цягніком у Крым да пачатку турыстычнага сезону. Пра гэта паведамляе «РИА Новости» са спасылкаю на гэтак званага прадстаўніка Крыму пры прэзідэнту Расеі Георгія Мурадава.
Цягнік едзе праз станцыю Менск-Усходні. Менск, Беларусь. 27 траўня 2022 года. (Фота: Белсат)
Цягнік едзе праз станцыю Менск-Усходні. Менск, Беларусь. 27 траўня 2022 года. (Фота: Белсат)
«Пра сувязь па чыгуначнай лініі мы гаворым з нашымі беларускімі партнёрамі гады два. Напрацоўкі ёсць», – адзначыў Мурадаў.
Ён адзначыў, што да пачатку турыстычнага сезону плануецца зарганізаваць з Беларусі спецыяльныя вагоны. Яны будуць рухацца з цягнікамі, якія ідуць у Расею, а затым іх будуць перачэпліваць да цягнікоў у Крым.
У Крыме зацікаўленыя ў турыстах з Беларусі, таму ў перспектыве акупацыйныя ўлады ўжо думаюць пра беспасярэднія авіязносіны і паўнавартасныя чыгуначныя зносіны, вынікае з заявы Мурадава.
Беларусь не прызнавала Крыму расейскім, аднак Аляксандр Лукашэнка яшчэ ўвосень 2021 года заявіў, што Крым – гэта дэ-юрэ і дэ-факта расейская тэрыторыя. Пры гэтым з візітам у Крыме ён так і не быў, хоць размовы і намёкі з расейскага боку пра гэта былі.
«У нас пэўная дамоўленасць з Пуціным, што мы ў Крыме пабудзем», – казаў у канцы 2021 года Лукашэнка. Ён адзначыў, што «мае поўнае права» наведаць Крыму, «пад чыім бы ён там пратэктаратам, кіраўніцтвам, і чый бы ні быў».
Беларусь супрацоўнічае з акупацыйнымі ўладамі Крыму не толькі ў сферы транспарту.
«Эканамічная супраца вельмі сур’ёзна прасунулася наперад. Калі казаць пра паказнікі вонкавага гандлю, практычна палова звязаная з Беларуссю», – казаў Мурадаў увесну 2023 года.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш

апошнія

Item 1 of 10